Усяго патроху11

Дапамажыце чатыром чалавекам выратавацца ад зомбі-апакаліпсіса, вырашыўшы гэтую вясёлую задачу

Чатыры чалавекі спрабуюць перасекчы вяровачны мост сярод ночы, ратуючыся ад зомбі. Ці зможаце вы рашыць, як зрабіць гэта найхутчэй?

Задача

Адначасова могуць пераходзіць толькі двое. У іх толькі адзін ліхтарык, таму адзін чалавек павінен вярнуць яго цераз мост на стартавы бок хутчэй, чым хто-небудзь іншы зможа перайсці. Аднаму чалавеку для пераходу патрабуецца 1 хвіліна, другому — 2 хвіліны, трэцяму — 5 хвілін, а апошняму — 10 хвілін. 

Гіпатэтычна, калі «2-хвілінны чалавек» і «5-хвілінны чалавек» перасякаюцца, гэта зойме ў агульнай колькасці 5 хвілін (але камусьці трэба вярнуць ліхтарык, у выніку чаго спатрэбіцца 7 хвілін, калі «2-хвілінны чалавек» вернецца са святлом). Усім чатыром героям трэба перабрацца ў агульнай колькасці максімум за 17 хвілін, інакш яны будуць разарваныя на часткі і паглынутыя зомбі.

Падказка

Popular Mechanics настойвае, што падказка вам не трэба, але вось яна. Першая здагадка, якую робяць многія людзі, спрабуючы вырашыць гэтую задачу, заключаецца ў тым, што першы чалавек за 1 хвіліну пераводзіць усіх, кожны раз вяртаючыся з ліхтарыкам. Гэта няправільна, бо ёсць больш хуткі спосаб.

Адказ можаце знайсці пад фота (калі толькі не будзе надта позна).

Фота: Pixabay

Рашэнне

Ключ да рашэння гэтай загадкі — адправіць «5-хвіліннага чалавека» і «10-хвіліннага чалавека» разам. Такім чынам вы перапраўляеце двух самых павольных людзей за 10 хвілін замест 15-ці, а гэтыя 5 заашчаджаных хвілін дакладна вам спатрэбяцца. Але вы не хочаце, каб «5-хвілінны» або «10-хвілінны чалавек» вяртаўся назад, таму вам трэба пакінуць аднаго з больш хуткіх людзей на далёкім баку чакаць.

Такім чынам, вы адпраўляеце «1-хвіліннага» і «2-хвіліннага чалавека» першымі. Прайшло 2 хвіліны. Затым адпраўце «1-хвіліннага» назад з ліхтарыкам. Прайшло 3 хвіліны. Затым адпраўце «5-хвіліннага» і «10-хвіліннага чалавека» разам. Прайшло 13 хвілін. Затым адпраўце «2-хвіліннага чалавека» назад з ліхтарыкам. Прайшло 15 хвілін. Нарэшце, калі два самыя хуткія героі адправяцца разам — то пройдзе якраз 17 хвілін. 

Віншуем, зомбі не дагналі вас, і вы захавалі свой мозг, каб расказаць пра гэта.

Дарэчы, вы можаце першапачаткова адправіць назад і «2-хвіліннага чалавека» замест «1-хвіліннага», і ўсё роўна пры гэтым паспець пераправіць усіх за 17 хвілін.

Каментары1

  • зомби зе кренберис
    12.12.2022
    "Віншуем, зомбі не дагналі вас, і вы захавалі свой мозг, каб расказаць пра гэта."
    здрасьте

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць