Грамадства77

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

У наступным месяцы адбудзецца канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы, удзельнікі якой будуць галасаваць за драконаўскія санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць працоўных.

Аляксандр Ярашук (злева) і Сяргей Антусевіч, кіраўнікі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, у судзе

Прафсаюзныя асацыяцыі свету выпусцілі сумесную заяву, у якой гучыць патрабаванне да Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) ініцыяваць 33-ы параграф яе статута ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта 26 мая напісала Міжнародная федэрацыя журналістаў, якая ёсць адным з падпісантаў заявы.

Пад гэтай заявай падпісаліся больш за 10 вялікіх міжнародных арганізацый, у тым ліку Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў, Міжнародная федэрацыя транспартнікаў, Глабальны саюз рабочых-металістаў, Міжнародная федэрацыя журналістаў ды іншыя.

Зварот Сусветных прафсаюзаў прымеркаваны да чэрвеньскай канферэнцыі працы, на якой будзе праходзіць галасаванне за ўвядзенне супраць Беларусі «33-га параграфа»: выключных эканамічных санкцый за невыкананне рэкамендацый Міжнароднай асацыяцыі працы, што можа выліцца ў блакаванне любога экспарту і фактычнага ўстанаўлення эканамічнай блакады ў дачыненні да краіны-парушальніцы правоў працоўных.

Гэтая мера павінна стаць адказам за рэпрэсіі супраць беларускіх працоўных і Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, чые лідары і актывісты былі асуджаныя на пазбаўленне волі за выступы супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Сусветныя прафсаюзы заклікаюць дэлегатаў будучай Канферэнцыі працы падтрымаць прыняцце 33-га параграфа статута МАП, каб пакласці канец абуральным парушэнням правоў чалавека і прафсаюзных арганізацый у Беларусі. Прафсаюзны рух — гэта не экстрэмізм і не злачынства. Свабода прафсаюзным дзеячам Беларусі!» — напісалі ў адкрытай заяве Рады сусветных прафсаюзаў.

Нагадаем, што восенню мінулага года МАП аб'явіла аб намеры ініцыяваць 33-ы параграф свайго статута супраць Беларусі. Для канчатковага прыняцця рашэння ў гэтым чэрвені пройдзе галасаванне, для станоўчага выніку якога павінна набрацца дзве траціны галасоў дэлегатаў.

Такое рашэнне за ўсю гісторыю прымалася толькі адзін раз у дачыненні да М'янмы ў 2001 годзе, калі там адбыўся дзяржаўны пераварот.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Міжнародная платформа для Беларусі, якая збірае доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, выпусціла справаздачу

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

ЗША ўвялі абмежаванні на экспарт 1200 пазіцый у Расію і Беларусь

Каментары7

  • 100%
    27.05.2023
    Гэта было  патрэбна  зрабиць яшчэ "учора"!!!
  • вожык
    27.05.2023
    Ад якіх санкцый пакутаваў асабіста Лукашэнка? я такіх не ведаю.
  • Казімір Чорны
    27.05.2023
    Кампетэнцыя аўтара нулявая, нават імя Аляксандра Ярошука зблытаў і назваў Віктарам. Гэта той выпадак, калі лепей прамаўчаць, чым пісаць такую бязглуздзіцу!

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну34

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць