Свет44

Сабянін абвясціў пра «антытэрарыстычныя мерапрыемствы» ў Маскве

Уведзены дадатковы кантроль на дарогах. Магчыма абмежаванне правядзення масавых мерапрыемстваў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў горадзе праводзяць «антытэрарыстычныя мерапрыемствы», піша «Медуза».

«У сувязі з інфармацыяй, якая паступае, у Маскве праводзяцца антытэрарыстычныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне захадаў бяспекі. Уведзены дадатковы кантроль на дарогах. Магчыма абмежаванне правядзення масавых мерапрыемстваў. Прашу паставіцца з разуменнем да мер, якія прымаюцца», — напісаў кіраўнік расійскай сталіцы.

На вуліцах Масквы раней з'явілася бранятэхніка. ТАСС паведамляў, што ў горадзе па трывозе ўзняты АМАП, узяты пад узмоцненую ахову органы дзяржаўнай улады і аб'екты транспартнай інфраструктуры.

З такой жа заявай выступіў кіраўнік Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.

«У Маскоўскай вобласці ўзмоцнены меры бяспекі, сітуацыя кантралюецца праваахоўнымі органамі і ФСБ. Праводзяцца антытэрарыстычныя мерапрыемствы», — заявіў губернатар.

Ён папрасіў жыхароў «устрымацца ад паездак на асабістым транспарце на поўдзень Маскоўскай вобласці, у першую чаргу за межы рэгіёна».

Каментары4

  • Прыгожы
    24.06.2023
    Рускі мір ідзе ў маскву
  • Беня
    24.06.2023
    Фрунзенскую закрыли?
  • Слово то какое мудреное
    24.06.2023
    Так сейчас в рфии называется распил бабла.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет35

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць