Грамадства1616

Ціханоўская заклікала прэзідэнта Літвы не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіян

Святлана Ціханоўская правяла сёння сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

Дэмакратычная лідарка Беларусі адзначыла, што гэтае ўніфікаванне грае на руку прапагандзе, «дэмаралізуе беларусаў, і абмяжоўвае працу грамадзянскай супольнасці». 

Замест гэтага яна прапанавала пашыраць санкцыі супраць памагатых рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Бакі таксама абмеркавалі магчымае закрыццё межаў з Беларуссю і «неабходнасць захавання гуманітарных калідораў на выпадак эскалацыі» сітуацыі.

Ціханоўская выказала падзяку за падтрымку дэмсупольнасці, за тое, што Літва «прыняла дзясяткі тысяч беларусаў і сотні арганізацый, якія былі вымушаныя выехаць з краіны праз рэпрэсіі». 

Яна адзначыла, што «разумее ўсе рызыкі, звязаныя з магчымай агентурнай дзейнасцю грамадзян Беларусі», але «гэта не павінна ўдарыць па беларусах, якія не падтрымліваюць рэжыму і Расіі, а такіх абсалютная большасць».

Каментары16

  • й
    09.08.2023
    Сурвильные мы.Не путать с сервильными,
    выдвигай свою кандидатуру
  • Янка
    09.08.2023
    Сурвильные мы.Не путать с сервильными,чарговая гісторыя кшталту "СЦ вінаватая у наяўнасці палітвязняў", "СЦ вінаватая ў рэпрэсіях", "СЦ вінаватая у тым, што лукашэнка цягне Беларусь у расею". Плавалі, ведаем.
  • Отож!
    09.08.2023
    Как бы это популярно объяснить. Я полагаю, что нынешнее государство Литва полностью заинтересовано в том, чтобы в Беларуси была любая власть, кроме национальной беларуской. Потому что национальное демократическое и правовое государство когда-нибудь точно вспомнит свои истоки и корни. И внезапно эти корни окажутся литвинскими. Поэтому —> возвращаемся к моему первому предложению.

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць