Здарэнні22

Пад Стоўбцамі прайшла закрытая рэйв-вечарынка, якая скончылася трагедыяй

Рэйв-вечарынка на беразе Нёмана пад Стоўбцамі ў мінулыя выхадныя скончылася трагедыяй. А чацвёртай гадзіне раніцы 19 жніўня ратавальнікі дасталі з ракі патанулага 27-гадовага хлопца. Выданне «Люстэрка» даведалася падрабязнасці гэтай трагедыі.

Нёман. Здымак ілюстрацыйны. Фота: nastgaz.by

«Хтосьці купаўся побач, нават не ведаючы пра цела»

На той вечарынцы былі сябры чытача «Люстэрка» Аляксея. Паводле яго слоў, рэйв называўся «ОМС», квіток каштаваў 30 рублёў. Мужчына сцвярджае, што ўсё было неафіцыйна: чэкаў не давалі, а пазней аказалася, што па паперах ніякага мерапрыемства ў той дзень і не было.

Пры гэтым для ўдзельнікаў арганізавалі шатры, пляцоўку для танцаў і ежу. Інфармацыя пра вечарынку была апублікаваная ў закрытай групе ў Telegram, а месца правядзення паведамілі напярэдадні падзеі. Усім трэба было прыехаць на бераг Нёмана каля вёскі Кругліца Стаўбцоўскага раёна.

«Са слоў сяброў, усяго там знаходзілася чалавек з 50—100, — расказвае Аляксей. — Спачатку ўсё было добра, музыка, танцы. Хоць некаторыя ўдзельнікі рэйва ўжывалі не толькі алкаголь. Але потым арганізатары сталі рэкламаваць купанне і прапаноўваць людзям асвяжыцца, хоць месца там вельмі небяспечнае, з моцнай плынню.

У выніку ноччу хлопец патануў — гэта было пры маіх сябрах. Прычым хтосьці купаўся побач, нават не ведаючы пра цела. Яшчэ танула дзяўчына, але яе паспелі выратаваць».

У выніку арганізатары былі вымушаныя выклікаць МНС, а тыя выклікалі АМАП. Аб прыездзе сілавікоў першымі даведаліся «гаспадары» вечарынкі і похапкам «замяталі сляды».

«Сябры чулі, як хлопец-арганізатар праз тэлефон прасіў кагосьці дапамагчы і як потым ён крычаў сябрам, што едзе не МУС, а АМАП, — кажа суразмоўца. — Потым арганізатары сутаргава пазрывалі бранзалеты-пропускі ў людзей з рук, згарнулі намёт і музыку, усё падчысцілі. І паспяхова звалілі з грашыма і абсталяваннем, як быццам людзі самі сабраліся».

Паведамленне пра патанулага мужчыну паступіла ў МНС у 4:16 раніцы 19 жніўня. Пасля гэтага на месца прыехалі сілавікі. Некалькіх чалавек апыталі, яшчэ некалькіх, магчыма, забралі. Але ў гэтай інфармацыі чытач «Люстэрка» дакладна не ўпэўнены, бо ў мітусні ніхто нічога не разумеў, і з'явілася шмат чутак.

«Але сябры распавядалі, што затрымалі адну дзяўчыну, якую палічылі арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Яны пра гэта ведаюць, таму што трохі з ёй пагутарылі там. Яна казала, што прыехала з Польшчы да сяброў пабачыцца, патусавацца, і збіралася потым вярнуцца, — удакладняе Аляксей. —

Каля пятай раніцы сілавікі з'ехалі — і ўсё: не было ні медэкспертаў, ні крыміналістаў, не збіралі доказаў. Проста паставілі там таблічку «Купанне забаронена».

Пасля ад'езду АМАПа і супрацоўнікаў МНС многія заставаліся на месцы вечарынкі. Хтосьці проста не хацеў з'язджаць, заплаціўшы грошы, хтосьці быў занадта п'яны, каб садзіцца за руль.

«Хоць некаторыя з'ехалі п'янымі адразу, каб паспець да прыезду АМАПа, — дадае суразмоўца. — Мае сябры заставаліся там да абеду нядзелі, і на той момант было яшчэ шмат народу.

Што яшчэ вядома пра трагедыю?

Паводле зводкі МНС, а чацвёртай гадзіне раніцы ім паведамілі пра ўжо патанулага ўдзельніка рэйва. Рэгіянальнае выданне «Прамень» таксама пісала, што 19 жніўня ў Стаўбцоўскім раёне «кампанія маладых людзей адпачывала на рацэ Нёман» і што там «патануў чалавек». Праўда, у сацсетках мясцовыя жыхары ўдакладняюць, што выданне памылілася, распавёўшы пра 32-гадовага мужчыну, які скакаў у ваду і зламаў шыю — гэта было ў іншым месцы. А падчас згаданага рэйва ўдзельнік загінуў.

«У іх навіны перамяшаліся. У пятніцу ноччу патануў хлопец дзесьці ў раёне Кругліцы. Там нейкая вечарынка закрытая была. Іх у суботу спецслужбы разагналі», — напісаў адзін з каментатараў.

Яшчэ адзін мясцовы жыхар распавёў «Люстэрку», што ягоныя сябры былі на закрытым мерапрыемстве. І яны пацвярджаюць: падчас вечарынкі патануў чалавек.

«Па плане яны павінны былі гуляць з вечара пятніцы да нядзелі, — дадае суразмоўца. — Але ў суботу прыехалі сілавікі і ўсіх разагналі. Не ў курсе, затрымлівалі кагосьці ці не, але сяброў гэта ў любым выпадку ніяк не закранула. Яны сабралі палатку і з'ехалі ў іншае месца, дзе спакайней, і далей працягнулі адпачынак». 

Чытайце таксама:

15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве

«Не ўмеў добра плаваць, але паплыў насустрач сябру». У Смаргонскім раёне патануў 25-гадовы хлопец

У Арменіі трагічна загінуў пасол Украіны

Каментары2

  • Сярожа
    23.08.2023
    Если они заранее узнали что приедет ОМОН,то значит организаторы какие-то подментованные или кгбшные. Возможно им разрешают их "бизнес" в обмен на слив информации об участниках и их настроениях. Держаться лучше от таких подальше.
  • Культур-мультур
    23.08.2023
    Арганізатары: а) жлабы; б) злачынцы, калі п'яных адправілі ў ваду "асвяжыцца". Але калі разважаць пра корань бяды, то так здараецца, калі збірацца больш за трох - не санкцыянаванае масавае мерапрыемства, калі большасць дзеячаў культуры ў чорных спісах, у турмах ці на эміграцыі, а ў афішу сорамна і бессэнсоўна зазіраць. Лукашысцкая бескультурнасць нараджае попыт на падпольле і забівае.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны13

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны13

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць