Свет11

Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС

Расія плануе гібрыдную атаку на Малдову з мэтай падарваць яе план па ўступленні ў Еўрасаюз, заявіў дырэктар Службы разведкі і бяспекі краіны Аляксандру Мусцята, піша РБК.

Прыхільнікі Расіі падчас акцыі пратэсту супраць кіроўнай партыі, што заклікаюць да датэрміновых выбараў і адстаўкі прэзідэнта Маі Санду. Фота: Aurel Obreja / AP

Кампанія, са слоў Мусцяты, будзе ўключаць у сябе «беспрэцэдэнтны ўзровень інтэнсіўнасці дзеянняў Расіі». Малдаўскія ўлады выявілі інфармацыю, якая пацвярджае намер Масквы сарваць прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб уступленні Малдовы ў ЕС, заявіў ён.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Малдове ў канцы 2024 года. На іх кіраўнік дзяржавы Мая Санду мае намер балатавацца на другі тэрмін.

Рэферэндум па пытанні ўступлення Малдовы ў Еўрасаюз Санду ініцыявала ў снежні 2023 года, калі абвясціла аб сваім вылучэнні на новы тэрмін. Краіна стала кандыдатам у члены ЕС у чэрвені 2022 года. 14 снежня 2023 года Брусэль вырашыў пачаць з Кішынёвам перамовы аб сяброўстве.

Мусцята абвінаваціў расійскі бок у планах правесці такую кампанію цягам наступных двух месяцаў. Масква, з яго слоў, мае намер падтрымліваць прарасійскія пратэсты, у прыватнасці, з выкарыстаннем сацсетак, а таксама аказваць садзейнічанне Прыднястроўю.

У Прыднястроўі ў канцы лютага прайшоў першы за 18 гадоў З'езд народных дэпутатаў усіх узроўняў, дзе, у прыватнасці, была прынятая дэкларацыя са зваротам да расійскіх Савета Федэрацыі і Дзярждумы.

Удзельнікі з'езду звярнуліся да парламента «з просьбай аб рэалізацыі дыпламатычных мер па абароне Прыднястроўя ва ўмовах узмацнення ціску Малдовы». 

Каментары1

  • Фэйспалм
    06.03.2024
    Каб казаць пра такія намеры РФ, цалкам не абавязкова быць кіраўніком разведкі. Гэта даўным даўно агульнавядомы факт, што ў інтэрэсах Рашкі зрабіць так, каб Малдова не стала сябраем ЕС і НАТА. Гэта план мінімум. План максімум - замяніць Сандру на прарасійскага прэзідэнта

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча9

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму3

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча9

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць