Культура

Выйшаў зборнік творчай спадчыны Гальяша Леўчыка

У 80-ю гадавіну смерці пісьменніка Гальяша Леўчыка (1880-1944) у Менску выйшла кніга ягоных твораў «Божая ліра». У яе ўвайшло ўсё, што ўдалося знайсці ў архівах, музеях і бібліятэках.

Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ ст., паведамляе bellit.info.

Пад адной вокладкай чытачы знойдуць вершы, пераклады, прозу, казані, артыкулы і шмат рэдкіх раней невядомых здымкаў. Удзел у падрыхтоўцы кнігі ўзяў таксама даследчык Юрась Бачышча.

***

Гальяш Леўчык (1880—1944) нарадзіўся ў Слоніме. Служыў у канцылярыях з’ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904—1920 гадах працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.

Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 у «Нашай Ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я прымкнуў да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі.

Быў публіцыстам, гумарыстам і сатырыкам (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»).

Жонка паэта была арыштавана нямецкай паліцыяй у 1942 годзе. У яе падушцы быў знойдзены польскі сцяг з арлом. Яе расстралялі на Пятралевіцкай гары каля Слоніма.

Леўчык вярнуўся ў Варшаву, каб выратаваць сваю кватэру і архіў. Але ў Варшаве яго кватэра была занята іншымі людзьмі. У акупаванай немцамі Варшаве галадаў, памёр на пачатку 1944 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму50

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць