Два аўто сутыкнуліся ў Мінскім раёне сёння каля 12:57.

32-гадовы мужчына за рулём «Міцубісі» на 12 км аўтадарогі «Сеніца — Прылукі — Самахвалавічы», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Івека», якім кіраваў 49-гадовы мужчына.
«У выніку сутыкнення кіроўцы «Міцубісі» выкінула з аўтамабіля праз бакавое акно, з-за чаго апошні з атрыманымі траўмамі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя», — удакладнілі ў ДАІ.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары