Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты
Не абышлося і без сіняга экрана смерці.

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты.
Авіякампанія American Airlines забараніла ўзлёт для ўсіх сваіх самалётаў з-за праблемы з камунікацыяй, паведамляе Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША.
Затым тры авіякампаніі ЗША, уключаючы United Airlines і Delta Airlines, прыпынілі палёты з-за праблем са сувяззю.
Аэрапорты Іспаніі сутыкнуліся з «інцыдэнтам у камп'ютарнай сістэме», гэта можа прывесці да затрымак рэйса. Таксама аэрапорт Берліна паведаміў аб магчымых затрымках пры рэгістрацыі з-за тэхнічнага збою.
У Turkish Airlines папярэдзілі аб глабальным збоі, з-за якога ўзніклі сур'ёзныя праблемы з браніраваннем білетаў і рэгістрацыяй
Адбыўся збой і Windows. Карыстальнікі па ўсім свеце назіраюць памылку BSOD або сіні экран смерці на сваіх экранах.

-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
-
У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр
Каментары