Свет11

Вывезены з Украіны ў Расію падлетак скончыў жыццё самагубствам

Аляксандр Якушчанка здзейсніў суіцыд на пачатку 2024 года, калі яму было 18 гадоў і сем месяцаў. Пра здарэнне стала вядома толькі цяпер «Важным гісторыям». Прыёмнага бацьку хлопца завуць Аляксандрам Лукашэнкам.

18-гадовы Аляксандр Якушчанка, вывезены з Украіны ў Расію, пакончыў з сабой у прыёмнай сям'і ў Краснадарскім краі, даведаліся «Важныя гісторыі». 

Аб тым, што здарылася, не было вядома публічна. Глава прыёмнай сям'і Аляксандр Лукашэнка распавёў «Важным гісторыям», што Якушчанка павесіўся за некалькі кіламетраў ад новага дома — яго цела знайшлі рабочыя, якія ехалі раніцай на змену. 

На пытанне аб прычынах самагубства падлетка, які пражыў у яго ў доме амаль год, Лукашэнка адказаў: «Я адкуль ведаю, чаму? Яму было 18 гадоў, ён быў паўналетні. Ён проста ў нас жыў». 

Незадоўга да смерці Якушчанка адправіў сваім сябрам галасавое паведамленне, якое ёсць у распараджэнні «Важных гісторый», у якім распавёў пра свае адносіны з прыёмнай сям'ёй: 

«Я там нікому на**й не патрэбны. Мне далі гэта зразумець. Я ўсім жыццё псую. Я не змагу, я павешуся… Калі б мяне не было, ні ў каго б, на**й, праблем не было, калі б я толькі сюды б не прыехаў», — казаў ён. 

Да восені 2022 года Саша Якушчанка і яшчэ сем дзяцей жылі ў вёсцы пад Херсонам у дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Калі расійскія войскі акупавалі Херсонскую вобласць, кіраўнік дзіцячага дома Лідзія Шарварлы стала супрацоўнічаць з прарасійскімі ўладамі. Пазней Украіна вярнула Херсон, пасля гэтага Шарварлы з'ехала ў Расію, узяўшы з сабой дзяцей.

Сашу Якушчанку ўзяла пад апеку прыёмная сям'я Наталлі і Аляксандра Лукашэнкі. Апошні кажа, што фармальна пад іх апекай падлетак да свайго паўналецця жыў усяго месяц, а потым сям'я яго проста карміла — «яму не было куды ісці, не выганіш жа хлопца».

Каментары1

  • Квас
    24.12.2024
    А этот своеобразный организм Талай до сих пор будет толкать фуфел про заботу о детях.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму3

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць