Пра смерць свайго карэспандэнта Аляксандра Федарчака паведаміла само выданне «Известия».

Аляксандр Федарчак
Пра тое, што Аляксандр Федарчак загінуў у зоне ваенных дзеянняў, стала вядома ў панядзелак, 24 сакавіка. Ніякіх падрабязнасцяў здарэння не прыводзіцца.
Паведамляецца, што прапагандыст працаваў у Харкаўскай вобласці на купянскім кірунку. Апошні ягоны рэпартаж быў зняты літаральна напярэдадні.
Гэта ўжо не першы супрацоўнік «Известий», які гіне на развязанай Расіяй вайне ва Украіны. У пачатку гэтага года пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў іншы іх карэспандэнт Аляксандр Марцям'янаў.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары