Эканоміка44

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

Першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец у эфіры тэлеканала СТБ паведаміў, што праблемы з цыбуляй, якія апошнім часам выйшлі наяў, у ведамстве чакаліся. Яшчэ раней у міністэрстве ведалі, што напрыканцы міжсезоннага перыяду сітуацыя будзе складанай.

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўнік патлумачыў, што крамы прадаюць тыя тавары, якія паступаюць ад пастаўшчыкоў, і выконваюць вызначаны асартымент. Пры гэтым людзі часта заўважаюць менавіта негатыў, кажучы, што зніклі цыбуля, бульба, макарона — але гэта звязана і з пакупніцкімі перавагамі.

Цяпер, кажа Вежнавец, якраз май — канец міжсезоння, і гэта натуральна, што з пастаўкамі некаторых прадуктаў могуць быць цяжкасці.

Таксама намеснік міністра адзначыў, што раней праблем з цыбуляй не ўзнікала, таму што МАРГ разам з Міністэрствам сельскай гаспадаркі арганізоўвалі пастаўкі цыбулі ў крамы «практычна ў ручным рэжыме».

Каментары4

  • Я думаю,
    20.05.2025
    диктатор по доброте душевной поставил всю картошку и весь лук в Европу и США. Чтобы там не голодали. Все равно у нас его много, а людей в Европе и Америке надо спасать.
  • Ёсік
    20.05.2025
    Людзі не дурныя, яны ведаюць, што міжсезоньне, стары ўраджай сыходзіць, новы толькі пачынае з'яўляцца, але чаму гэта ў Беларусі адбываецца. Як пішуць знаёмыя з варожых краін, тамака такога няма. Пры тым, што няма тамака МАРГа, чыноўнікаў не ўсоўваюць назіральнікамі ва ўсялякія нагладальныя камітэты ў банкі, ПВТ, прадпрыемствы.
  • )
    20.05.2025
    Март — і ёсць адна з галоўных праблем знікнення тавараў у крамах.
    Гэтае міністэрства належыць значна скараціць калі не зачыніць навогул.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай91

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць