Грамадства22

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву

Два беларускія хлопцы, якія агулам маюць больш за 700 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 764 тысячы ў тыктоку, вырашылі пешшу дайсці з Мінска ў Маскву.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У такую вандроўку адправіўся блогер-прыкаліст Віталь Храмцоў, больш вядомы як Bulbanews, разам з менш папулярным блогерам, які не раскрывае сваё прозвішча і падпісваецца як Антоха Драматург.

Яны прыкінулі, што 700 з лішнім кіламетраў паміж дзвюма сталіцамі змогуць прайсці прыкладна за 21 дзень. Абяцаюць не карыстацца ніякімі сродкамі мабільнасці — ні роварамі, ні электрасамакатамі. Аўтастоп таксама забаронены. Каб падпісчыкі не сумняваліся ў тым, што ўсё адбываецца па-сапраўднаму, Віталь і Антон вядуць бясконцыя стрымы на Twitch. Дзеля гэтага яны носяць паясныя трымальнікі з кранштэйнам для здымкаў.

Ніякіх намётаў з сабой не бралі, каб заплечнікі не былі вельмі цяжкімі. Ночыць першапачаткова планавалі ў гатэлях і хостэлах.

@drumaturgg_

Пешком из Минска в Москву | Подготовка

♬ оригинальный звук - Антоха драматург

Рыхтаваліся блогеры да вандроўкі каля двух тыдняў. Яны набылі зручныя красоўкі, падрыхтавалі аптэчку з самымі неабходнымі лекамі, узялі пярцовыя балончыкі на выпадак узнікнення праблемных сітуацый. Ну і паўэрбанкі для тыктокераў — гэта святое.

Антон згадвае, што летась дайсці з Масквы ў Мінск спрабаваў казахскі блогер Аслан Шукаша. Але кажа, што той пратрымаўся ўсяго два дні.

Беларускія ж вандроўнікі ўжо крочаць чацвёрты дзень (за першыя два пераадолелі 74 кіламетры). Учора яны дабраліся да Барысава. На сваім шляху Антон і Віталь сустракаюць нямала прыхільнікаў: то мясцовыя падлеткі прывяжуцца, каб пераканацца, што модныя блогеры рэальна ідуць пешшу, то нехта на машыне спыніцца, каб поспехаў пажадаць. У Жодзіна іх нават сустракалі салам з хлебам ды агуркамі з цыбуляй. Але ж хлопцы скардзяцца, што далі падпісчыкам спасылку для данатаў, а тыя скінулі нуль рублёў.

Нагадаем: блогер Bulbanews робіць прыколы з беларускім каларытам. І хоць ён ніяк не падымае ў сваіх відэа тэму палітыкі, летась яго затрымлівалі ў Віцебску. Імаверна, уладам не спадабаўся яго гумар.

Каментары2

  • Сонейка
    22.05.2025
    Няма чаго ім рабіць. Па Беларусі бы шпацыравалі
  • .
    22.05.2025
    Якуцкі шаман Габышаў таксама ішоў на Маскву, аднак ёсць нюанс...

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай90

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць