Навука і тэхналогіі

Samsung збіраецца паставіць на смартфонах яшчэ адзін штучны інтэлект, акрамя Gemini

Samsung Electronics набліжаецца да заключэння шырокамаштабнага пагаднення з амерыканскім стартапам Perplexity AI, каб інтэграваць яго тэхналогіі пошуку і віртуальнага памочніка ў свае прылады. Гэта можа азначаць істотны перагляд стратэгіі штучнага інтэлекту карэйскага тэхналагічнага гіганта, паведамляе Bloomberg.

Фота: vecteezy.com

Паводле звестак, Samsung плануе ўсталёўваць прыкладанне і памочнік Perplexity на будучыя прылады Galaxy, а таксама інтэграваць функцыі пошуку стартапа ў вэб-браўзер Samsung Internet. Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць уключэння тэхналогій Perplexity у віртуальнага памочніка Bixby, што можа значна павысіць яго функцыянальнасць.

Samsung мае намер абвясціць аб інтэграцыі Perplexity ўжо ў гэтым годзе, з мэтай уключэння сэрвісу ў якасці варыянту памочніка ў лінейцы тэлефонаў Galaxy S26, запуск якой запланаваны на першую палову 2026 года.

У дадатак да тэхналагічнага партнёрства, Samsung плануе стаць адным з найбуйнейшых інвестараў у новым раўндзе фінансавання Perplexity.

Гэтае шырокае супрацоўніцтва можа дапамагчы Samsung скараціць залежнасць ад Google і адкрыць шлях для працы з рознымі распрацоўшчыкамі штучнага інтэлекту, падобна да стратэгіі Apple. Для Perplexity гэта будзе найбуйнейшае мабільнае партнёрства на сённяшні дзень, пасля нядаўняй здзелкі з Motorola.

Прадстаўнікі Samsung і Perplexity адмовіліся ад каментарыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць