Грамадства22

У Мінпрацы расказалі, як будуць прымаць моўныя экзамены ў мігрантаў

Першая намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Астрэйка растлумачыла, якія патрабаванні будуць выстаўляцца да працоўных мігрантаў у рамках новага экзамену па веданні дзяржаўнай мовы.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле рашэння ўрада, усе мігранты, якія збіраюцца працаваць па пэўных прафесіях і пасадах, павінны здаць гэты экзамен перад заключэннем працоўнай дамовы.

Экзамен будзе праводзіцца ў пісьмовай форме і будзе займаць 30 хвілін. Тэст можна будзе пераздаваць неабмежаваную колькасць разоў, пакуль не атрымаецца станоўчы вынік. Няма абмежаванняў і на інтэрвалы паміж спробамі. Аднак пакуль экзамен не здадзены, заключаць працоўную дамову па 11 пазначаных прафесіях забаронена.

Тэсты будуць праходзіць двойчы на месяц — 15-га і ў апошні дзень месяца. Месца здачы экзамену выбіраецца ў залежнасці ад зручнасці працадаўцы і мігранта.

Таксама падкрэсліваецца, што патрабаванні па веданні дзяржаўнай мовы не распаўсюджваюцца на грамадзян краін ЕАЭС — Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Казахстана. Для тых, хто хоча атрымаць падрабязную інфармацыю пра экзамен, Міністэрства працы рэкамендуе звярнуцца на партал дзяржаўнай службы занятасці.

Каментары2

  • Кралала
    08.09.2025
    Па якой мове экзамен? Калі па беларускай - то я думаю што грамадзяне ЕАЭС не ведаюць беларускай мовы ад слова зусім. І такі мігрант не будзе у стане нармальна весьці дыялог з беларускамоўным грамадзянінам Беларусі. А, пачакайце гэта ж Дыснейлэнд, пра што гэта я? ;)
  • Ёсік
    08.09.2025
    Як сіпаты скажа, так і зробяць. Празь месяц скажа, што ніхто не едзе з-за гэтых выпрабаваньняў, навошта ім тая мова, калі ён будзе гайкі круціць ці кароў ад га.на адмываць.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць