Грамадства55

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) правяло з'езд у Мінску, дзе кіраўнік арганізацыі Ігар Шуневіч заявіў, што надыходзіць час змены правіл палявання. Прычынамі сталі скаргі, страты і «гурткі» егераў, піша «Люстэрка». 

Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч

Паводле слоў Шуневіча, сёння праца ўсяго БТПР не дае чаканага выніку. Прычыну гэтага ён бачыць на ніжнім звяне — у першасных арганізацыях і паляўнічых гаспадарках.

Экс-кіраўнік МУС заявіў, што па факце сёння БТПР кіруе не ён, не абласныя праўленні і нават не старшыні раённых структур, а «сярэднестатыстычны егер».

Егер вырашае: калі ладзіць паляванне, што будзе для адстрэлу, хто паедзе, колькі заплаціць, куды пойдуць грошы, хто будзе на якім нумары, ці будзе ўвогуле выконвацца закон.

«Гэта не эмоцыі — гэта канстатацыя факту, — паведаміў Шуневіч удзельнікам з'езда. — І я прыкладу ўсе сілы, увесь свой вопыт і веды, каб гэтую загану ліквідаваць цалкам і беззваротна».

Шуневіч перасцярог прысутных ад «рэзкіх дзеянняў», патлумачыўшы, што гэты паляўнічы год дапрацоўваюць па старых правілах. Людзі павінны спакойна завяршыць пуцёўкі, здаць справаздачу, здаць зброю на захоўванне. А вось з 1 студзеня наступнага года ўсё кардынальна зменіцца.

Асноўнае змяненне, якое тычыцца кожнага, — егер перастане быць арганізатарам палявання. Егер становіцца выключна выканаўцам — ажыццяўляльнікам палявання.

Канкрэтна гэта значыць наступнае.

У егера больш не будзе асабістай кліенцкай базы.

Егер не мае права самастойна запрашаць паляўнічых, дамаўляцца аб сустрэчах, прымаць грошы.

Егер не вырашае, дзе і калі будзе праводзіцца паляванне.

Егер атрымлівае ад свайго непасрэднага кіраўніка (старшага егера, палявода ці старшыні раённай структуры) дакладнае вытворчае заданне, аформленыя дакументы, пуцёўкі і паліва па талонах або картках — і выконвае яго.

Усе зносiны з паляўнічымі наконт арганізацыі калектыўных паляванняў, збор грошай, выдача пуцёвак — цалкам кладзецца на раённыя і міжраённыя структуры, на паляводаў і старшыняў.

Рыхтуецца дакумент

«Гэта не пажаданне — гэта будзе аформлена адзіным нарматыўным дакументам, абавязковым для выканання на ўсёй паляўнічай тэрыторыі, арандаванай БТПР, невыкананне якога будзе разглядацца як грубае парушэнне працоўнай дысцыпліны», — сказаў Шуневіч.

Ён дадаў, што змены ўводзяцца таму, што «сённяшняя сістэма спараджае безадказнасць на ўсіх узроўнях, вядзе да матэрыяльных страт, спараджае шматлікія скаргі паляўнічых, іміджавыя страты», і такіх прыкладаў дзясяткі. З новага паляўнічага сезона такой схемы больш не будзе.

«Кіраўнік арганізоўвае і адказвае за ўсё, што адбываецца ў яго гаспадарцы, — 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён на год. У выходны, у свята, ноччу — усё роўна», — падкрэсліў Шуневіч.

Паводле яго слоў, ні для каго не сакрэт, што ў большасці егераў ёсць свае «гурткі па інтарэсах», у якія ўваходзяць даўно ім знаёмыя паляўнічыя. І калектыўныя паляванні праводзяцца ў асноўным для гэтага абмежаванага кола асоб. За такі від «паслугі» егер нярэдка атрымлівае нядрэнныя «бонусы».

«Гэта і ёсць корань усіх нашых сённяшніх бед: грошы ідуць па-за касы, парушэнні прыкрываюцца, адказнасць размазваецца», — заявіў Шуневіч.

Пры гэтым ён паабяцаў «сур'ёзнае матэрыяльнае заахвочванне» тым егерам, якія сумленна пяройдуць на новую сістэму, будуць якасна выконваць толькі сваю непасрэдную працу і прыносіць даход менавіта арганізацыі, а не сабе ў кішэню. Будзе распрацаваная празрыстая сістэма прэмій і надбавак.

Каментары5

  • понятно
    26.11.2025
    Надо, через узаконенное беззаконие, узаконить браконьерство и сафари красауцау....
  • Охотник
    26.11.2025
    По сути ,он прав.
    Локально ,егерь царь и бог охоты.
    Просто по путевке/лицензии хрен куда сунешься,везде кружки по интересам.
  • Лявон
    26.11.2025
    Охотник, два разы на дзень і сапсаваны гадзіннік правільна час паказвае. Толькі ўсё адно - паляванне дзеля забавы ў 21м стагоддзі гэта дзікунства. Нібы "мужыцкая" забава для латэнтнах асоб.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць