Свет

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

Улады Інданезіі ўвялі строгую забарону на катанне на сланах для турыстаў на востраве Балі. Такое рашэнне прынята з мэтай абароны жывёл і развіцця этычнага, экалагічна адказнага турызму. Як паведамляе выданне The Bali Sun, адпаведны цыркуляр выпусціла Галоўнае ўпраўленне прыродных рэсурсаў і аховы экасістэм Міністэрства лясной гаспадаркі Інданезіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Дакумент фактычна ставіць кропку ў практыцы, якая даўно выклікала крытыку з боку абаронцаў правоў жывёл. Забарона распаўсюджваецца на ўсе турыстычныя аб’екты і прыродаахоўныя зоны краіны.

Улады падкрэсліваюць, што турыстычная сфера павінна пераарыентавацца на больш гуманныя формы ўзаемадзеяння з дзікай прыродай — напрыклад, назіранне за жывёламі ў натуральным асяроддзі. Гэта азначае, што папулярныя раней прагулкі верхам на сланах больш не будуць прапаноўвацца, а іх месца зоймуць новыя фарматы экалагічнага турызму.

Для тых, хто плануе падарожжа на Балі, гэта азначае змену ў звыклых забавах: замест катання на сланах турыстам прапануюць іншыя спосабы пазнаёміцца з жывёльным светам вострава. У цыркуляры адкрыта сказана, што ўсе турыстычныя і прыродаахоўныя аб’екты павінны адмовіцца ад такой практыкі і перайсці да этычных мерапрыемстваў.

Шэраг устаноў ужо выканаў новыя патрабаванні. Так, прытулак Mason Elephant Park у раёне Таро спыніў катанне на сланах 26 студзеня 2026 года пасля афіцыйнага папярэджання ад уладаў. Bali Zoo адмовіўся ад гэтай паслугі яшчэ раней — з 1 студзеня 2026 года.

Кантроль за выкананнем забароны ўскладзены на Агенцтва па ахове прыродных рэсурсаў Балі. У выпадку парушэнняў яно мае права ануляваць ліцэнзіі і дазволы на вядзенне бізнэсу, што з’яўляецца дадатковым стымулам для захавання новых правіл.

Абаронцы правоў жывёл станоўча ацанілі гэта рашэнне. Арганізацыя World Animal Protection адзначае, што навукоўцы і эксперты даўно гавораць пра шкоду, якую катанне наносіць сланам: жорсткія метады дрэсіроўкі, пастаянны стрэс, абмежаванне натуральных паводзін і рызыка доўгатэрміновых фізічных і псіхалагічных траўмаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча4

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг8

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча4

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць