Вайна55

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве

Расія перажыла адну з самых маштабных атак беспілотнікаў за ўвесь час канфлікту: паводле звестак Мінабароны РФ, за адну ноч над рэгіёнамі краіны было збіта 389 украінскіх БПЛА. Асноўны ўдар прыйшоўся на Ленінградскую вобласць, дзе адбыліся пажары на стратэгічных аб'ектах і спынілася праца аэрапорта Пулкава.

Паводле заявы губернатара Аляксандра Драздэнкі, толькі над тэрыторыяй Ленінградскай вобласці было знішчана 56 беспілотнікаў самалётнага тыпу.

У порце Усць-Луга пасля налёту пачаўся моцны пажар, лакалізацыя якога працягваецца да гэтага часу. Кадры з полымем на тэрыторыі порта ўжо распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках.

Не спакойна было і ў Выбаргу. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра серыю магутных выбухаў пад раніцу. У выніку падзення абломкаў аднаго са збітых апаратаў быў пашкоджаны і загарэўся дах дома.

Масаваны налёт дронаў паралізаваў авіяцыйнае злучэнне на паўночным захадзе Расіі. Міжнародны аэрапорт Пулкава быў вымушаны зачыніць неба на некалькі гадзін, што прывяло да масавых затрымак. На гэты момант больш за 30 рэйсаў не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга, а яшчэ як мінімум 10 рэйсаў былі цалкам адменены. Самалёты, якія знаходзіліся ў паветры падчас атакі, былі перанакіраваны на запасныя аэрадромы ў іншыя рэгіёны.

Каментары5

  • ПЯТРО
    25.03.2026
    Я живу в Каменной Горке. Ничего не слышала, спала спокойно. Брехня!
  • В обе руки
    25.03.2026
    Отличная гойда! Пацаки должны радоваться!
  • Ёсік
    25.03.2026
    Ізноў, дурні, патрапіце ў блакаду, як у другую сусьветную вайну. Кіраўніцтва краіны па бункерах, а вы пад ударамі. Во як бывае, калі старыя маразматыкі вырашаюць на суседнюю краіну вайной пайсьці - яна вярнулася да вас. Сёрбайце.

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць