Здарэнні11

Мінчанка ўзяла бацькоўскія 11 000 рублёў і перавяла ашуканцам, каб не зарабіць крымінальную справу

18‑гадовай дзяўчыне ў месенджары паступіў званок ад нібыта супрацоўніка маркетплэйса, які паведаміў, што на яе імя паступілі пасылкі і кур’ер можа даставіць іх у найбліжэйшы час. Дзяўчына прадыктавала адрас электроннай пошты і код з СМС.

Далей з дзяўчынай звязаўся лжэюрыст, які расказаў, што яе асабістымі данымі завалодалі махляры: атрымалі доступ да дадатку, прызначанага для атрымання адміністрацыйных і іншых паслуг у электронным выглядзе, а таксама ўзялі крэдыт на яе імя на 5000 рублёў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Дзяўчыне пагражалі вобшукам і крымінальным пераследам, настойліва рэкамендавалі «задэклараваць» грошы, якія былі дома, шляхам пераводу на спецыяльны рахунак у паштовым аддзяленні.

Мінчанка ўзяла бацькоўскія грошы ў замежнай валюце, абмяняла іх на рублі і 11 000 рублёў пералічыла на рахунак ашуканцаў.

Каментары1

  • 1
    25.03.2026
    Гэтым займаюцца лукашысты, плюс ведаюць у каго ёсць грошы...даюць наводку махляр-ашуканцам

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае7

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць