Свет33

Прэзідэнт Ірана заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну пры гарантыі ненападзення на краіну

Таксама Пезешкіян заявіў, што Іран паважае суверэнітэт іншых краін і не збіраўся нападаць на іх.

Фота: Iranian Presidency / Anadolu via Getty Images

Прэзідэнт Ірана заявіў аб гатоўнасці завяршыць вайну пры гарантыі ненападу на краіну. Аб гэтым Масуд Пезешкіян заявіў у ходзе тэлефоннай размовы са старшынёй Еўрасавета Антоніу Коштай. Яго словы прыводзіць іранскае дзяржгенцтва IRNA: «Мы ніколі не імкнуліся да эскалацыі і вайны, і ў нас ёсць неабходная воля для завяршэння гэтай вайны пры ўмове выканання адпаведных патрабаванняў, і ў першую чаргу — прадастаўлення неабходных гарантый непаўтарэння агрэсіі».

Таксама Пезешкіян заявіў, што Іран паважае суверэнітэт іншых краін і не збіраўся нападаць на іх, «але, на жаль, у гэтых краінах размешчаны амерыканскія базы, і з іх тэрыторыі ажыццяўляюцца атакі на нас».

Па словах Пезешкіяна, Іран «шчыра і з канструктыўным падыходам» уступіў у перамовы з ЗША, але «другі раз прама ў ходзе перамоўнага працэсу падвергнуўся незаконным атакам».

Каментары3

  • Жвір
    01.04.2026
    Ага, да эскаляцыі Іран ніколі не імкнуўся й паважаў суверэнітэт іншых краінаў. Менавіта таму 60 тыс. шахедаў былі перададзены Іранам РФ й забралі жыцьці тысячаў украінцаў, а рукамі хусітаў, хезбалы ды хамас, Іран чыніў розныя паскуцтвы ў рэгіёне, узбройваючы ды фінансуючы іх, выключна праз павагу да суверэнітэту суседніх краінаў... Ядзерная зброя таксама патрабавалася Ірану каб дэманстраваць свае мірныя памкненьні, як і зьнішчэньне дзяржавы Ізраіль было заканадаўча зацьверджаным плянам Ірана ў якасьці дэманстрацыі паважлівага стаўленьня да нечага суверэнітэту й нежаданьня эскаляцыі ў рэгіёне. Ну, а самаўпраўства Ірана ў затоцы, ды забойствы апазыцыі ўнутры сваёй дзяржавы, гэта проста дзіцячыя шалы, трэба ж неяк весяліцца...
    Ілжывы й мярзотны рэжым, іншых слоў да яго проста не ўжыць.
  • И дальше будем передавать
    01.04.2026
    Жвір , И по твоему хутору жахнем, если понадобиться. Побежишь к батьке помощи просить.
  • Жвір
    01.04.2026
    И дальше будем передавать, >> значыць і надалей будзеце бандытамі-тэрарыстамі.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет38

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць