Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным
«Мы звярнуліся да турэцкага боку наўпрост», — заявіў журналістам у Кіеве міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.

Перамовы пра мірнае ўрэгуляванне ва Украіне зайшлі ў тупік, як і сітуацыя на фронце. Увага адміністрацыі Дональда Трампа, які хацеў скончыць вайну ва Украіне «за 24 гадзіны», цяпер сканцэнтравана на Іране. На гэтым фоне Кіеў, які неаднаразова заклікаў да правядзення саміту паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі, папрасіў Турцыю арганізаваць такую сустрэчу, піша Moscow Times.
«Мы звярнуліся да турэцкага боку наўпрост, — заявіў журналістам у Кіеве міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.— Але, калі такую сустрэчу арганізуе якая-небудзь іншая сталіца — акрамя Масквы і Беларусі — мы возьмем у ёй удзел».
Паводле слоў Сібігі, Кіеў хоча правесці сустрэчу цяпер, «каб надаць новы імпульс дыпламатычнаму працэсу паміж Зяленскім і Пуціным».
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары