Міністэрства эканомікі паведамляе, што сёння а 2 гадзіне ночы прыём нафты ў Славакію па нафтаправодзе «Дружба» быў адноўлены, — гаворыцца ў заяве міністэрства, якую цытуе агенцтва Reuters.

Фота: John Guillemin / Bloomberg via Getty Images
У канцы студзеня 2026 года нафтаправод «Дружба» спыніў працу з-за пашкоджанняў, выкліканых расійскім ударам, паведамлялі ўкраінскія ўлады.
Венгрыя і Славакія, якія дагэтуль залежаць ад расійскай нафты і газу, абвінавачвалі Кіеў у зацягванні рамонту пашкоджанага ўчастка. Еўрасаюз прапаноўваў сваю дапамогу для аднаўлення нафтаправода.
У аўторак Уладзімір Зяленскі абвясціў пра завяршэнне рамонту нафтаправода. Тады ж стала вядома, што Еўрасаюз ухваліў выдзяленне Украіне крэдыту 90 млрд еўра.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары