«Ясна адно: беспілотнік перавозіў значную колькасць выбухоўкі», — заявіў прэм'ер краіны.
Прэм’ер-міністр Румен Радзеў паведаміў, што беспілотнік выбухнуў на тэрыторыі Балгарыі прыкладна за 100 метраў ад мяжы з Румыніяй. Пра гэта прэм’ер заявіў пасля пасяджэння Рады бяспекі ў Сафіі.
Паводле яго слоў, беспілотнік выбухнуў непасрэдна каля памежнага пункта Кардам на мяжы з Румыніяй, на паўночным усходзе краіны, каля ўзбярэжжа Чорнага мора, прыкладна за 1000 метраў ад кампрэсарнай станцыі газаправода Trans-Balkan.
Пацярпелых і матэрыяльнай шкоды няма.
Супрацоўнікі памежнай паліцыі Балгарыі і Міністэрства абароны працуюць над высвятленнем паходжання беспілотніка, паведаміў Радзеў.
Пасля выбуху беспілотнік упаў на поле сланечнікаў, дадаў прэм’ер-міністр.
Шум беспілотніка быў зафіксаваны румынскай памежнай паліцыяй, а затым патруль балгарскай памежнай паліцыі зарэгістраваў магутны выбух, пасля якога падняўся густы чорны дым, паведаміў Радзеў.
«Ясна адно: беспілотнік перавозіў значную колькасць выбухоўкі, улічваючы, што яго было чуваць на вялікай адлегласці і што пасля выбуху паднялося столькі чорнага дыму», — сказаў ён.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары