Грамадства11

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?

Сёння ў сталіцы адзначаецца Дзень горада. Праз розныя мерапрыемствы зменены маршруты і інтэрвалы розных відаў транспарту, пішуць Мінск-навіны.

У суботу з 8:00 да 21:30 павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах №1, 24 і 69. З 10:00 да 19:00 — на аўтобусным маршруце №100.

Таксама меркавана да 00:00 будзе адменены прыпынак «Палац спорту» на праспекце Пераможцаў для ўсіх маршрутаў пасажырскага транспарту, якія там праходзяць.

У сувязі з абмежаваннем руху на пр. Пераможцаў для ўсіх відаў транспарту з 18:00 да заканчэння святочных мерапрыемстваў унесены змены ў схемы руху шэрагу аўтобусных маршрутаў. Калі не пазначана іншае, прыпыначныя пункты абслугоўваюцца:

  • аўтобусы №1, 69 і 119С будуць курсіраваць па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Гарадскім Валу, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у абодвух напрамках без абслугоўвання прыпыначнага пункта «Валадарскага». Для маршруту №119С на змененым участку прадугледжаны прыпынкі «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», «Ціміразева», «Станцыя метро «Фрунзенская»», «Гарадскі Вал», «Раманаўская Слабада»;

  • маршрут №73 у прамым напрамку будзе арганізаваны па вул. Маскоўскай, К. Цэткін, Ціміразева, пр. Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце; у зваротным напрамку — па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе;

  • аўтобус №91 ад пр. Пераможцаў будзе курсіраваць па пр. Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе і далей па маршруце ў абодвух напрамках;

  • маршрут №163 у прамым напрамку будзе арганізаваны па вул. Маскоўскай, К. Цэткін, Кальварыйскай і далей па маршруце; у зваротным напрамку — па вул. Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе.

Важна адзначыць, што з улікам дарожнай сітуацыі, якая складваецца, з 8:00 да 18:00 12 верасня магчыма абмежаванне руху транспарту (за выключэннем грамадскага) на наступных участках:

  • на пад'ёме з вул. М. Багдановіча на пр. Пераможцаў;
  • на спуску з пр. Пераможцаў на вул. М. Багдановіча.

З 18:00 і да заканчэння мерапрыемстваў рух будзе абмежаваны для ўсіх відаў транспартных сродкаў:

  • на пад'ёме з вул. М. Багдановіча на пр. Пераможцаў;
  • на спуску з пр. Пераможцаў на вул. М. Багдановіча;
  • на ўчастку ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Мельнікайце.

Акрамя таго, побач з Палацам спорту і на тэрыторыі Верхняга горада ўвечары будуць дзейнічаць абмежаванні на спыненне і стаянку аўтамабіляў.

Для бяспекі грамадзян падчас запуску феерверкаў магчыма часовае ўвядзенне абмежаванняў на спыненне, стаянку і рух транспарту на ўчастках, прылеглых да месцаў размяшчэння пускавых установак.

Акрамя таго, сталічнае метро таксама будзе працаваць па змененым графіку: інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях з 9:00 да 00:00 складзе чатыры хвіліны, на Зялёналужскай лініі — сем хвілін.

Каментары1

  • Дача
    12.09.2026
    Добра, што сёння. Якраз мы сёння на лецішчы.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА4

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай90

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць