Свет77

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету

Сусветны рынак бульбы ацэньваецца ў мільярды даляраў. У 2025 годзе сырой бульбы ў свеце прадалі на $6,8 мільярда, а гатовай і замарожанай, у тым ліку бульбы фры, — яшчэ на $17,45 мільярда, паведамляе World’s Top Exports.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Сярод экспарцёраў сырой, неапрацаванай бульбы ў 2025 годзе лідзіравалі Нідэрланды — $1,3 мільярда. На другім месцы была Францыя з $1,2 мільярда, на трэцім — Германія з $746,2 мільёна.

Далей у спісе ішлі Егіпет — $524,1 мільёна, Канада — $381,4 мільёна, Кітай — $378,8 мільёна, ЗША — $346,1 мільёна, Бельгія — $293,9 мільёна, Пакістан — $189,4 мільёна і Вялікабрытанія — $182,5 мільёна. На гэтыя дзесяць краін прыпадае амаль 90% сусветнага экспарту сырой бульбы.

Некаторыя краіны за год істотна павялічылі пастаўкі. Напрыклад, экспарт Кеніі вырас на 1113%, Кітая — на 56,4%, Пакістана — на 34%. У той жа час Італія, Іспанія і Індыя скарацілі экспарт.

На рынку гатовай і замарожанай бульбы, у тым ліку бульбы фры, лідар іншы. Першае месца займае Бельгія, якая ў 2025 годзе экспартавала такой прадукцыі на $4,5 мільярда — каля чвэрці ўсяго сусветнага экспарту.

За Бельгіяй ідуць Нідэрланды з $3,3 мільярда, Канада — $2,2 мільярда, ЗША — $1,8 мільярда і Францыя — $1,2 мільярда.

Найбольш хутка ў гэтым сегменце расце экспарт Кітая — на 53,1%, Індыі — на 35,6% і Егіпта — на 18,1%. Турцыя, Вялікабрытанія і Канада, наадварот, крыху скарацілі свае пазіцыі.

Беларусь у сусветны рэйтынг найбуйнейшых экспарцёраў бульбы не ўваходзіць, але для яе важным рынкам застаецца Расія. Пры гэтым беларускія пастаўкі туды прыкметна скараціліся. За першыя пяць месяцаў 2025 года Беларусь экспартавала ў Расію 32 тысячы тон бульбы супраць 63,9 тысячы тон за такі ж перыяд 2024 года. Такім чынам, аб’ём паставак зменшыўся амаль удвая.

Пры гэтым па выніках усяго 2024 года Беларусь была галоўным пастаўшчыком бульбы ў Расію — 201,2 тысячы тон, што на 60% больш, чым годам раней.

Агульны імпарт бульбы ў Расію за першыя пяць месяцаў 2025 года склаў 548,1 тысячы тон — у 3,3 раза больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Каментары7

  • ЯМы97
    12.09.2026
    >Беларусь у сусветны рэйтынг найбуйнейшых экспарцёраў бульбы не ўваходзіць, але для яе важным рынкам застаецца Расія.

    Бу-га-га-га. Незалежнікі хрэнавы!
  • Старшыня Сойму .
    12.09.2026
    Бульба вельмі небязьпечны продукт .
    Крухмалю у́ ёй болей чымся палова вагі .
  • Тутэйшы
    12.09.2026
    Бульбашы нейкія.

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць