Гісторыя2121

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута

Маштабныя рэстаўрацыйныя работы ў Крэўскім замку ідуць не першы год. Выданне Times.by паглядзела, якія адкрыцці зрабілі навукоўцы ў гэтым сезоне.

Першы каменны замак у Вялікім Княстве Літоўскім, хутчэй за ўсё, быў пабудаваны тут, у Крэве. 

Менавіта ў Крэўскім замку 14 жніўня 1385 года была падпісаная знакамітая Крэўская унія — саюзная дамова, якая змяніла ход палітычнай гісторыі ва Усходняй Еўропе.

Цяпер Крэва — гэта невялікае мястэчка на захадзе Беларусі з велізарным турыстычным патэнцыялам. Не дзіва, што пасля Міра і Нясвіжа, якія сталі папулярнымі кірункамі для падарожжаў, у Беларусі распачалі і рэканструкцыю Крэўскага замка.

Крэва
Фота: Times.by
Від на Крэўскі замак з гары
Фота: Times.by
Касцёл Перамянення Гасподняга ў Крэве
Фота: Times.by
Крэва
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Турысты ў Крэўскім замку
Фота: Times.by

У сярэднявечнай цвярдыні поўным ходам ідуць даследчыя работы. Археолагі вывучаюць абарончы роў перад замкам і працягваюць работы ў Княскай вежы.

Гісторыкі даследуюць унутраны перыметр данжона, дзе можна ўбачыць тунэль, які ішоў унутры сцяны замка са сходамі. У самай глыбіні яго бачна гатычная арка, а за ёй уваход на самы ніжні ярус вежы.

Вежа Кейстута

Канцэпцыя кансервацыі сцен замка прадугледжвае поўную рэканструкцыю, гэта значыць аднаўленне данжона.

«Данжон — гэта галоўная вежа Крэўскага замка. Унізе ўваходу ў яе не было. Перамяшчэнне адбывалася толькі праз унутраныя галерэі ў сценах», — расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі Алег Дзярновіч.

Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by

Пашыранае названне крэўскага данжона — Княская вежа, але многія называюць яе вежай Кейстута. Рэч у тым, што паводле летапіснай традыцыі менавіта ў Крэўскім замку адбылася драматычная падзея ў нашай гісторыі — загінуў вялікі князь літоўскі Кейстут.

Месца, дзе знаходзілася вежа Кейстута
Месца, дзе знаходзілася вежа Кейстута. Фота: Times.by

Каб зразумець гістарычны сюжэт, які склаўся вакол фігур Кейстута і яго сына — вялікага князя літоўскага Вітаўта, Алег Дзярновіч прывёў некалькі фактаў.

У ВКЛ у пачатковы перыяд была даволі архаічная палітычная сістэма, расказаў ён. У нашым рэгіёне было два варыянты перадачы ўлады — рымскі і варварскі. У першым выпадку ўлада пераходзіла ад бацькі да сына, а ў другім размяркоўвалася паміж братамі.

«Гэта тлумачыць, чаму палітычная сістэма Вялікага Княства Літоўскага была такой нестабільнай. Таму, калі памёр вялікі князь літоўскі Альгерд, першым сярод князёў быў ягоны брат Кейстут. Але ў новых рэаліях ўлада павінна была перайсці да сына Альгерда — князя Ягайлы», — працягвае гісторык.

У выніку супрацьстаянне традыцый і новых правіл пераемнасці ўлады прывяло да канфлікту паміж Кейстутам і Ягайлам. Першым быў узяты ў палон Ягайла па дарозе ў Вільню, але яму ўдалося вызваліцца. Пасля гэтага ён змог захапіць свайго дзядзьку Кейстута і стрыечнага брата Вітаўта, якіх ён змясціў у Крэўскім замку.

На мініяцюры з Ліцавога летапіснага зводу (XVI стагоддзе) выяўлена забойства Кейстута ў Крэўскім замку
На мініяцюры з Ліцавога летапіснага зводу (XVI стагоддзе) выяўлена забойства Кейстута ў Крэўскім замку. Калаж: Times.by

У хроніках гаворыцца, што Кейстут быў зняволены ў вежы, а Вітаўт — у пакоях.

«Мы можам інтэрпрэтаваць гэтую звестку, ведаючы тапаграфію Крэўскага замка. Гэта, вядома, версія, але яна пабудаваная на пэўнай аргументацыі», — лічыць спецыяліст.

Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Крэўскі замак. Фота: Times.by
Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку. Фота: Times.by
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку. Фота: Times.by
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку. Фота: Times.by
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку
Раскопкі вежы Кейстута ў Крэўскім замку. Фота: Times.by

Вітаўт утрымліваўся ў адным з верхніх ярусаў, таму што вядома, што яму ўдалося ўцячы, — імаверна, ён змог спусціцца праз баявую галерэю. Кейстута ўтрымлівалі ў стражэйшых умовах, таму што прэтэндэнтам на ўладу лічыўся менавіта ён.

«Хутчэй за ўсё, Кейстут быў зняволены на гэтым цокальным ярусе, уваход у які мы і бачым зараз. Для нас гэта памяшканне мае мемарыяльнае значэнне, бо, калі верыць летапісам, гэта менавіта тое месца, дзе ён быў задушаны», — расказвае Алег Дзярновіч.

Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by

Паводле слоў гісторыка, на цокальным паверсе вежы захоўвалася зброя гарнізона Крэўскага замка.

Падчас папярэдніх раскопак у 2012 годзе ў Княскай вежы быў закладзены археалагічны шурф — пробны глыбокі раскоп.

Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by
Раскопкі
Раскопкі. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Кревский замок
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by

У ходзе даследаванняў была знойдзена куча абпаленых арбалетных балтоў. Наканечнікі ляжалі ў адным месцы вельмі кампактна.

Фрэскі Крэўскага замка хочуць аднавіць з дапамогай ШІ

Завалы ў Княскай вежы яшчэ трэба разабраць. Паводле наяўных звестак, тут былі скляпенні, распісаныя фрэскамі, і гэтыя знаходкі вельмі важныя для гісторыі.

Пасля мангольскага нашэсця на ўсходзе Русі перасталі пісаць фрэскі — адбыўся культурны рэгрэс. Традыцыя захавалася толькі ў Ноўгарадзе і Пскове. А Крэўскі замак — гэта яркі прыклад роспісу сцен фрэскамі ў XIV стагоддзі.

Алег Дзярновіч нагадаў, што другой жонкай Альгерда была Ульяна Цвярская. З ёй у замак магла прыехаць цэлая арцель майстроў, якая і распісала гатычны замак візантыйскімі фрэскамі, што дало нам дзіўны сінтэз культур.

Крыж каля Крэўскага замка
Фота: Times.by

Пасля таго як замак моцна пацярпеў ад нападу князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе, скляпенні, распісаныя фрэскамі, абваліліся ўсярэдзіну вежы. Цяпер, каб іх аднавіць, трэба будзе ўсе фрагменты, знойдзеныя ў ходзе раскопак, адсканаваць. Магчыма, іх удасца аднавіць з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, які зможа сабраць іх, як пазлы.

Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фрагменты фрэсак, знойдзеных у Крэўскім замку
Фрагменты фрэсак, знойдзеных у Крэўскім замку. Фота: Times.by
Фота: Times.by
Фота: Times.by

Дзве тысячы фрагментаў фрэсак сёння захоўваюцца ў фондах Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі. У Нацыянальнай акадэміі навук — таксама каля дзвюх тысяч фрагментаў роспісу. Цяпер з-пад завалаў трэба будзе дастаць яшчэ некалькі тысяч такіх элементаў тынкоўкі.

Пасля штурму замка войскамі князя Свідрыгайлы Княскую вежу аднавілі, але завал з некалькіх ярусаў ужо не разбіралі, і падвальны паверх аказаўся пахаваным пад ім.

Княская рэзідэнцыя і роў Крэўскага замка

Дадатковым пацвярджэннем таго факту, што ў Крэўскім замку як вялікакняскай рэзідэнцыі пастаянна жылі, служаць знаходкі кафлі. Распаўсюджванне печаў з кафляй у XIV стагоддзі на нашай тэрыторыі зрабіла магчымым жыццё ў каменных памяшканнях, тлумачыць Алег Дзярновіч.

Знаходкі Крэўскага замка
Знаходкі Крэўскага замка. Фота: Times.by
Знаходкі Крэўскага замка. Фота: Times.by
Знаходкі Крэўскага замка. Фота: Times.by
Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Крэўскі замак. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Знаходкі Крэўскага замка
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by

У гэтым сезоне ў ходзе археалагічных раскопак каля муроў замка былі зробленыя і іншыя важныя адкрыцці.

Праекціроўшчыкі і рэстаўратары ставілі задачу знайсці сляды старажытнага абарончага рова, бо паводле праекта рэстаўрацыі прадугледжваецца аднаўленне воднай сістэмы з паўночнага і заходняга бакоў крэпасці.

У ходзе даследавання высветлілася, што сцяна замка стаіць на насыпанай пясчанай дзюне, таму падмурак перад ровам неглыбокі і тут няма падвалаў. У некаторых частках замка падмурак дасягае 4,5 м, а каля Княжацкай вежы ён ідзе на глыбіню ўсяго ў 1 м.

Алег Дзярновіч
Алег Дзярновіч. Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Алег Дзярновіч
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by

«Першае міні-адкрыццё, якое было зроблена: мы зразумелі, што дзюна насыпаная. У верхніх пластах гэтага жоўтага пяску знайшлі разбіты гаршчок XIV стагоддзя, які належаў будаўнікам Крэўскага замка», — працягвае гісторык.

Падчас раскопак рова археолагі выйшлі на старажытны гарызонт будаўніцтва ўмацаванняў. Была знойдзена вялікая колькасць бітай цэглы і гатычнай дахоўкі XIV стагоддзя.

Высветлілася, што роў адступаў ад сцяны на 2 м, але пакуль незразумела, якой шырыні ён быў. Роў ствараў вялікую абводненую прастору перад замкам. Таму перад галоўнымі брамамі быў пад'ёмны драўляны мост, які будзе адноўлены ў ходзе рэстаўрацыі.

Крэўскі замак
Фота: Times.by

У мінулым сезоне знайшлі трэцюю браму Крэўскага замка. Асноўныя брамы былі размешчаныя высока над узроўнем зямлі і мелі масты.

«Менавіта тут праз нізкую браму і прарваўся ў крэпасць Свідрыгайла. Гэта быў канец лістапада 1433 года, і, хутчэй за ўсё, вада з грунтам ужо замерзлі», — мяркуе Алег Дзярновіч.

Нізкая брама Крэўскага замка
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Від на Крэўскі замак з гары
Від на Крэўскі замак з гары. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Нізкая брама Крэўскага замка. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Крэўскі замак. Фота: Times.by

У ходзе работ па кансервацыі сцен высветлілася, што на гэтым участку не было забутоўкі. Быў знойдзены паўкруглы выступ падмурка, які выходзіць за перыметр сцяны. Ананалагічная канструкцыя была знойдзена ў Лідскім замку.

«У гэтым месцы вада падступала да самай сцяны, таму забрам'е і было вынесена ва ўнутраны перыметр. Тут мы знайшлі і невялікую нішу для замкавых кратаў, якія апускаліся ўжо за брамай», — звяртае ўвагу гісторык.

Знойдзены падмурак замкавага моста

У гэтым годзе на тэрыторыі замка было закладзена некалькі траншэй і раскопаў. Ва ўнутраным двары каля другой брамы было зроблена важнае адкрыццё. Археолагі знайшлі падмуркі замкавага моста.

«Малая брама Крэўскага замка знаходзіцца даволі высока над узроўнем зямлі. Гэта значыць, што тут былі знешні і ўнутраны мост, які быў перакінуты праз замкавую сажалку», — расказвае Алег Дзярновіч.

Крэўскі замак
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Раскопкі ў Крэўскім замку
Фота: Times.by
Падмурак замкавага моста ў Крэўскім замку
Падмурак замкавага моста ў Крэўскім замку. Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by

Унутрызамкавая сажалка збірала лішнюю ваду, асушаючы іншыя ўчасткі ўнутры перыметра абарончых сцен. Частка моста цераз сажалку была, мабыць, пад'ёмнай. Сам мост быў драўляным, таму што ў падмурку былі знойдзеныя адтуліны для паляў.

Апошнія адкрыцці цалкам змяняюць уяўленне навукоўцаў пра Крэўскі замак. Раней было меркаванне, што ён мог быць фолькбургам, гэта значыць крэпасцю, дзе ў выпадку нападу хавалася мясцовае насельніцтва са сваёй маёмасцю.

Цяпер пераважае ідэя, што ў Крэве размяшчалася рэзідэнцыя князёў, што пацвярджаецца элементамі элітарнай палацавай культуры, якая тут была, напрыклад фрэскамі. Практычна ўся прастора ўздоўж сцен была забудаваная будынкамі на каменных падмурках. Тут размяшчаліся і казармы, дзе жыў гарнізон.

Крэўскі замак
Фота: Times.by

«Сёння мы перажываем адзін з самых актыўных этапаў рэстаўрацыі і вывучэння Крэўскага замка, які пачаўся ў 2017 годзе. За гэты час закансерваваныя былі Княская вежа і ўсе чатыры сцяны», — акцэнтуе ўвагу спецыяліст.

Паводле яго слоў, наступным важным этапам у рэканструкцыі стане стварэнне музея ў вежы Кейстута. Усе работы ў Крэўскім замку фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту.

Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Алег Дзярновіч
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Крэўскі замак
Фота: Times.by
Канюк
Канюк. Фота: Times.by

«Па датах складана сказаць, але спадзяюся, пры належным фінансаванні, можа, праз 5—7 гадоў я вас запрашу сюды. І мы спусцімся на цокальны ярус і паглядзім на месца, дзе сядзеў у зняволенні Кейстут ужо ў адрэстаўраваным данжоне», — падсумоўвае гісторык.

Каментары21

  • Бэтон
    29.10.2026
    Цэгла сучасная , пашкадавалі грошай на лепшую
  • dfd
    29.10.2026
    FANTAzer ты меня называла... Маштаб архелогический открытий целиком зависит от кругозора, насмотренности, интуиции и тд. археолога. Зачастую возникают такие "фантазии" что за голову хочется схватиться. Это как почитать комменты под какой нибудь статьей - НИКТО не разбирается но мнение имеет. И вот самый залайканный но 100% ложный коммент и есть зачастую мнение архелога. Для примера из свежего: на городище откуда пошел Менск придумали что там спускали ладьи. Да, пускай ручей был в 2 раза полноводней,но.. Что послужило доказательством? Овраг или узкая промоина ведущая по склону к реке... Был бы тот архелог - фантазер который ПРЕДПОЛОЖИЛ что она служила для того чтобы затягивать или спускать ладьи на/с высочезную гору (нах..я??)), человеком насмотренным , то сразу бы понял что такую выемку оставляет старинная дорога. Раньше НЕ было эксковаторов и дороги перед рекой в имели подобную структуру. Размывались. Похожая ситуация когда эндурики и квадроциклы режут грунт на природе... Еще в 60х большой процент перевозок в деревне был на конях. Возили всякое, и зачастую брод по сути перекат, находится на самом высоком месте. Перед такими спусками к реке-броду в задние колеса вставляли большие колья - чтобы конь не понес. Колеса тормозили, грунт разрушался. Колеса узкие, конские копыта. Пойдет дождь - размыло. Вот вам и новый овраг к реке.... Лично знаю несколько таких сохранившихся до сих пор мест на старинных, но уже заброшенных (паралельных новым советским) дорогах. Один в один. А у них галеры плавают по горам...
  • Зачем?
    29.10.2026
    Фактически заново строят замок. Зачем?

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць