Грамадства

Аб'явілі галасаванне за «Расліну 2027 года»

Грамадскае аб'яднанне «Батанічнае таварыства» пры падтрымцы інфармацыйнага рэсурса «Смартпрэс» і кампаніі «Дзікая прырода» пачало выбары «Расліны 2027 года». Батанікі і аматары прыроды краіны прапанавалі 95 відаў раслін, у фінал выйшлі шэсць кандыдатаў, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода Беларусі».

Прэтэндэнты — наступныя:

1) Венерын чаравічак звычайны (Cypripedium calceolus) — архідэя з самай вялікай кветкай у Беларусі, уключаная ў Чырвоную кнігу як уразлівы від. Цвіце першы раз толькі праз 8‑17 гадоў. Папуляцыі фрагментаваныя, від зазнае ад збору і парушэння месцаў вырастання (высечка лесу, асушальная меліярацыя, зарастанне хмызамі). Патрэбны пошук і перадача пад ахову новых месцаў і маніторынг вядомых лакацый.

2) Дуб звычайны (Quercus robur) — магутнае дрэва, якое падтрымлівае мноства відаў раслін і жывёл. Дуб добра пазнавальны, падыходзіць для кампаніі з акцэнтам на захаванне стараўзроставых лясоў. Масавая высадка дубоў па краіне з прыцягненнем школьнікаў дазволіць прыцягнуць увагу да гэтага карэннага віду і даць дзецям практычны вопыт пасадкі і догляду за дрэвамі. Можна было б зрабіць дубы больш звычайнымі ў нашых гарадах.

3) Крапіва двухдомная (Urtica dioica) — пакуль звычайная расліна, якую ўспрымаюць як пустазелле. З ёй вядзецца сістэмная барацьба (у тым ліку гербіцыдамі), пры гэтым яе экалагічная роля ігнаруецца. Кампанія можа дапамагчы зламаць гэты шаблон і матываваць людзей захоўваць участкі крапівы як «мінірэзерваты» для матылёў і птушак. Бо непрыкметная крапіва — кармавая расліна для вусеняў найпрыгажэйшых матылёў: крапіўніцы, паўлінавага вока, адмірала, рапейніцы і вуглакрыльніцы. У ёй гняздуюцца чаротаўкі, лескі і салаўі.

4) Лінея паўночная (Linnaea borealis) — прыгожы рэліктавы вечназялёны паземісты кусцік, сведка ледавіковага перыяду. Назву атрымаў у гонар батаніка Карла Лінея, 320‑годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў 2027 годзе. Праз змены клімату, пажары і высечкі старых лясоў гэты ўразлівы від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Патрэбныя пошук і перадача пад ахову новых месцаў вырастання і маніторынг вядомых лакацый.

5) Рамонак аптэчны (Matricaria recutita) — пазнавальны і любімы многімі аднагадовік. У Беларусі сустракаецца пераважна на ўскрайку палёў і на парушаных участках, асноўныя ж плошчы занятыя культурнымі пасевамі.

6) Чабор звычайны (Thymus vulgaris) — нізкі шматгадовы паўхмызняк з моцным вострым водарам. Адна з самых пазнавальных раслін Беларусі. Важная крыніца нектару для пчол, чмялёў і матылёў.

Аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў можна да 4 лістапада ўключна на наступных пляцоўках арганізатараў кампаніі (галасы з усіх пляцовак будуць сумавацца):

Больш інфармацыі пра кандыдатаў — тут. 

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць