Грамадства1010

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ

Фраза тычылася сваяцкіх сувязяў беларускага і ўкраінскага народаў.

Эвакуяваная ў Гомель з акупаваных расіянамі Алешак пад Херсонам украінка падзялілася эмоцыямі з журналістамі:

«Мы жылі на лецішчы, але пераехалі ў Алешкі зусім нядаўна, мы вельмі засмучаныя, бо самі з Херсона. У нас вельмі шмат знаёмых у Херсоне з Беларусі, і ён (напэўна, размова пра мужа жанчыны — НН) родам з Кастопаля (вёска ў Ровенскай вобласці — НН), гэта побач з Беларуссю, там уся яго радня. Мы мяркуем, што мы ўсе роўна адзін народ, як бы там не было. Дай бог, усё будзе добра», — сказала жанчына.

Сёння ў Гомель прыляцелі чатыры самалёты з эвакуяванымі жыхарамі Алешак, якія пажадалі перабрацца ва Украіну. Старыя людзі эвакуяваліся са свойскімі жывёламі. Ва Украіну з Алешак вырашылі адправіцца 17 аўтобусаў, у Расію — чатыры.

У аэрапорце Гомеля ўкраінцы будуць чакаць выезду ў «Новую Гуту» — менавіта праз гэты пункт пропуску ім трэба будзе праехаць на тэрыторыю Украіны, куды яны пажадалі перабрацца з акупаванага расіянамі мястэчка пад Херсонам.

Алешкі, якія знаходзяцца пад расійскім кантролем, на працягу апошніх месяцаў апынуліся ў сітуацыі, блізкай да гуманітарнай катастрофы. Горад пастаянна абстрэльваюць, а магчымасці выехаць адтуль амаль няма, бо большасць дарог замінаваная.

У канцы кастрычніка пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп Расія і Украіна дамовіліся пра лакальнае спыненне агню, каб даць жыхарам магчымасць пакінуць горад. Рэжым цішыні пачаў дзейнічаць 27 кастрычніка і, паводле дамоўленасці, павінен працягвацца да 1 лістапада. Абсалютная большасць жыхароў пажадала вярнуцца ва Украіну, а вялікую ролю ў вырашэнні гуманітарнага крызісу сыграла першая лэдзі ЗША Меланія Трамп.

Каментары10

  • Indrid Cold
    31.10.2026
    Пры ўсёй павазе да Украіны і Украінцаў - не. Беларусы гэта беларусы, а Украіцы - гэта украінцы.
    Але і беларусы і ўкраінцы ненавідзяць рускіх. Гэта сапраўды нас аб'ядноўвае
  • бабруйчанін
    31.10.2026
    Ні чапайце Вы гэтых старых і ні рабіце высновы з іх слоў
    Нарадзіліся пад час Вайны ці пасля цяжка працавалі з пенсіямі нае..падманулі ашчаджэняя скралі ..на старасць зноў Вайна..
    Наконт " адзін ці" ..
    Геаграфія лёс чорт ці б..наканавана жыць побач і нііііічога ні зменіш нажаль
    Лепш добры сусед чым злы сабака ..як у нас казалі ...( З гэтымі суседзямі ні атрымліваецца)
    У суседскія сваркі лезці абодвум вінаваты у рэшце рэшт будзеш..
    Праз Беларусь беларусаў будуць надалей кантактаваць ..
  • ...
    31.10.2026
    Што праўда, дык гэта што мы сапраўды нашмат бліжэй адзін да аднаго, чым да рускіх.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць