Свет33

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў

Дэмакратка Джына Інахоса, што мае мексіканскае паходжанне, перамагла губернатара Тэхаса, рэспубліканца Грэга Эбата, які займаў гэтую пасаду тры тэрміны. 

Джына Інахоса. фота: Brandon Bell/Getty Images 

Апошняй дэмакраткай на пасадзе губернатара была Эн Рычардс (1991—1995)

Тэхас — адзін з найбольш устойлівых рэспубліканскіх штатаў ЗША, хоць гістарычна ён не заўсёды быў такім. Доўгі час у палітыцы штата дамінавалі дэмакраты, але ў XX стагоддзі Тэхас паступова ператварыўся ў аплот Рэспубліканскай партыі.

Рэгіна («Джына») Інэс Інахоса нарадзілася ў Тэхасе. Яна — дачка палітыка Хільберта Інахосы, былога старшыні Дэмакратычнай партыі Тэхаса, і Крысанты Геры Лазана, юрысткі, якая займалася аказаннем прававой дапамогі насельніцтву. Джына Інахоса мае мексіканскае паходжанне. Яна доктар юрыспрыдэнцыі.

У 2012 годзе, калі школе яе сына Pease Elementary пагражала закрыццё, яна вырашыла балатавацца ў школьную раду школьнай акругі Осціна. Атрымаўшы перамогу на выбарах, яна занялася пытаннем захавання школы і ў выніку здолела не дапусціць яе закрыцця. 

Яна працавала ў школьнай радзе чатыры гады — да 2016 года. Тады Інахоса вылучыла сваю кандыдатуру ў Палату прадстаўнікоў Тэхаса ад 49‑й выбарчай акругі і перамагла.

Каментары3

  • За трампаўскі цырк трэба плаціць паразай
    04.11.2026
    Гэта што б прайграць Тэхас трэба было пастарацца, але Трамп змог, "дзякуй" ему нехай кажуць рэспубліканцы.
  • MAGA
    04.11.2026
    Што з тварамі, тэхаскія рэспубліканцы?
    Гэта што ж атрымліваецца: пакуль нашы змагаліся за вызваленне Беларусі з тэхаскіх ранча, дэмакраты тым часам ціхенька адціснулі сам Тэхас?
    Чакаем разгромнага стрыму ад Шчыгельскага з аналізам "дэмакратычнай шызафрэніі" штата і аптымістычнага ліста ад Зянковіча з парадамі, як адбіць Осцін сіламі мясцовага падполля.
  • М*
    04.11.2026
    Маск думаў адсядзецца ў Тэхасе, але не выйдзе.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць