Грамадства4141

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Нехта з 50 удзельнікаў івэнта адправіў у чат-бот міліцыі відэа з выступам Віталя Савельева і напісаў, быццам ён жартаваў на палітычныя тэмы.

Віталь Савельеў. Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра абуральны выпадак віцебскі вядучы Віталь Савельеў распавёў у тыктоку.

Па словах мужчыны, штогод пры канцы вясельнага сезона вядучыя праводзяць «Сэйшн» — мерапрыемства, на якім збіраюцца тыя, хто працуе ў індустрыі, каб адсвяткаваць канец вясельнага марафону.

«Традыцыйна на такім мерапрыемстве мы робім «прасмажку» — гэта фармат жорсткіх жартаў адно пра аднаго. Увесь час усе смяёмся, прыкалваемся, часам нават даволі грубавата жартуем. Але гэта заўсёды ўспрымалася і ўспрымаецца з гумарам. Дакладней, успрымалася да ўчорашняга дня», — кажа Віталь.

Мужчына жорстка жартаваў пра калегу, якога не было на мерапрыемстве.

Праз дзве гадзіны пасля выступу да Віталя прыехалі сілавікі і папрасілі даць тлумачэнне наконт тых жартаў.

Віталь прызнаецца, што да апошняга быў упэўнены: прыезд міліцыі — гэта розыгрыш ад калег. Але высветлілася, што ўсё сур'ёзна: міліцыянеры паказалі паведамленне ад ананіма, якое атрымалі ў свой бот у тэлеграме. Нехта даслаў запіс выступу Савельева і напісаў, што той на мерапрыемстве дапускаў абразлівыя выказванні палітычнага характару.

Такая заява Віталя моцна здзівіла. Ён сцвярджае, што і слова пра палітыку не сказаў.

«Было больш за 50 чалавек у зале, якія, калі даведаліся пра ўсю гэтую гісторыю, што прыязджаў нарад і мы пісалі пратакол, тлумачэнні, былі ў шоку. Сітуацыя настолькі сюррэалістычная, што сапраўды не хацелася ў гэта верыць».

Вядучы кажа, што можа было б і пасмяяцца з гісторыі, калі не б абвінавачванне ў нейкіх палітычных жартах. 

Ён стэлефанаваўся з чалавекам, пра якога жартаваў — той сцвярджае, што не пісаў у чат-бот МУС. Віталь схільны верыць, што той сапраўды ні пры чым. 

«У чым сэнс гісторыі? У тым, што, сябры мае, часам нават не ведаеш, што той, хто табе пасміхаецца ў твар, у кішэні ў тэлефоне ўжо піша заяву на цябе».

Віталь прызнаецца, што моцна расчараваны, але жадання высвятляць, хто на яго данёс, у яго няма. Ён лічыць свае жарты бяскрыўднымі і далёкімі ад палітычных тэм, бо жартавалі выключна пра калег-сяброў і працу.

Каментары41

  • Тамаш
    05.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Police Minsk
    05.11.2026
    Я за два сольди, за два су
    На папу с мамой донесу,
    И верит наш король в одно-с:
    В донос, в донос, в донос.
  • Каліія не вярнуся
    05.11.2026
    А як ты думаў?, лічыце мяне камуністам....

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць