Свет88

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу

«Гэта будзе вялікае, цудоўнае пагадненне, і ўсе будуць у захапленні», — заявіў ён.

Фота: Win McNamee/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое можа ахапіць усю Еўропу, а не толькі Украіну. «Гэта будзе вялікае, цудоўнае пагадненне, і ўсе будуць у захапленні»,— заявіў ён падчас цырымоніі падпісання дакументаў у Белым доме.

Трамп заявіў, што сустракаўся з кіраўніком Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ), спецыяльным прадстаўніком расійскага лідара Кірылам Дзмітрыевым. Пры гэтым ён адзначыў, што не сустракаўся з прадстаўнікамі ўкраінскай дэлегацыі.

«Я не магу расказаць вам, што менавіта мы абмяркоўвалі [з кіраўніком РФПІ Кірылам Дзмітрыевым]. Я толькі кажу вам, што пагадненне будзе. Гэта будзе буйное пагадненне, і яно закране не толькі Украіну. Яно будзе вельмі маштабным. Яно датычыцца не толькі Украіны, і я нават мог бы сказаць, што яно можа закрануць усю Еўропу. Гэта будзе вялікае, цудоўнае пагадненне, і ўсе будуць у захапленні», — сказаў ён.

Дзмітрыеў знаходзіцца ў ЗША па запрашэнні першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп. Ён выступіў на сустрэчы, прысвечанай гуманітарнай аперацыі ў Алешках. У ёй таксама ўдзельнічаў прадстаўнік Кіева — кіраўнік парламенцкай фракцыі Вярхоўнай Рады «Слуга народа» Давід Арахамія.

 

Каментары8

  • Юзік
    06.11.2026
    Дзядуля, сціхні ўжо, бо надакучыў
  • Юзік
    06.11.2026
    Лепш раскажыце пра заяву Догета Рызко, сенатара ад дэмакратаў
  • в семью
    06.11.2026
    Сыыыыр, дооооолллары !

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць