Вайна2222

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Гэта толькі тыя, у чыіх актах аб смерці наўпрост пазначана гібель у выніку ваенных дзеянняў.

Фота: AP Photo Alexei Alexandrov

«Кіберпартызаны» падлічылі колькасць загінулых на баку Расіі ў вайне з Украінай паводле даных Расстата.

Паводле іх даных, ад пачатку вайны да 27 жніўня 2026 года загінулі не менш як 393 881 чалавек.

Як піша група, з агульнай базы рэгістрацыі смерцяў, якую збірае Расстат, яна адабрала людзей з такімі запісамі ў актах аб смерці:

  • Y36 — «Ваенныя дзеянні»;
  • Y89.1 — «Наступствы ваенных дзеянняў»;
  • запісы пра смерць з прычыны ваенных або баявых дзеянняў без кода Y36 ці Y89.1 паводле класіфікатара МКБ-10.

«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што атрыманая лічба паказвае мінімум вызначаных загінулых у выніку баявых дзеянняў і толькі на расійскім баку.

Група звяртае ўвагу на некалькі абмежаванняў методыкі.

У статыстыку магла трапіць невялікая доля грамадзян Расіі, якія не ваявалі, але загінулі ў выніку баявых дзеянняў, а таксама загінулыя ў іншых войнах за гэты перыяд.

Праз памылкі супрацоўнікаў статыстыкі пры ўводзе кода або прычыны смерці, частку загінулых маглі не ўлічыць.

Не трапілі ў падлік і тыя, хто загінуў на вайне, але з невядомых прычын не быў унесены ў рэестр або быў унесены без прычыны смерці ці з няправільнай прычынай.

Каментары22

  • Беларус з міста Києва
    07.11.2026
    Как там Киев за три дня?
    400 тысяч ванек очерноземились на конец августа, плюс еще тысяч 50 за сентябрь-октября, плюс ордло и без вести пропавшие, итого уже около полмиллиона «хороших русских» и еще около 1 миллиона раненых, инвалидов и калек. Ну шо, путин, как гэбистский передовик, идет на сталинский рекорд.
  • Слава Українець
    07.11.2026
    Героям Слава!
  • Тень
    07.11.2026
    До рекорда "отца народов" в 100 млн (60 млн. на войне + 40 млн. расстрелянных) еще пока не дотягивает.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну29

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму50

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну29

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць