Вайна3838

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Вось якія высновы можна зрабіць, аналізуючы ўзламаную базу Расстата.

Фота: АР

«Кіберпартызаны» і супольнасць SilentCrow узламалі сайт Расстата і выгрузілі адтуль тэрабайты інфармацыі, у тым ліку і звесткі пра смерць грамадзян. Гэтыя звесткі дазваляюць больш дакладна ацаніць колькасці загінулых на вайне з Украінай.

«Кіберпартызаны» па сваёй методыцы налічылі мінімум 393 881 загінулага, SilentCrow гавораць пра 450 100 чалавек.

Гэта людзі, у якіх у базе пазначаны коды смерці «аперацыі ваеннага характару», «смерць падчас ваенных дзеянняў», «у выніку тэрарыстычнага акту» і гэтак далей.

Падлікі апублікаваныя на сайце Rosstat Leaks. Тут жа даступны і пошук па актах аб смерці. У дакументах няма імён памерлых, указваецца дата і месца нараджэння, а таксама месца і прычыны смерці.

У базе пад ключавым словам «Беларусь» ёсць 1321 запіс, «БССР» — 138, «Белорусский/Белорусская» — 136, «Белоруссия» — 29, «Белорусь» — 16 і «Беларуссия» — 3. Толькі па гэтых словах налічваецца 1643 памерлыя.

Але лічыць, што на вайне загінула 1643 беларусаў, нельга. Хто не трапіў у лік?

Па-першае, ёсць разнабой у запаўненні актаў аб смерці.

Там запісваецца і месца нараджэння, але рэгістратары адвольна выбіраюць, якія звесткі пазначаць.

Напрыклад, у базе ёсць дзевяць ураджэнцаў Лагойскага раёна. Але толькі ў трох з іх запісу адсылка да Беларусі (хоць у нейкім з напісанняў). У астатніх шасці названыя толькі Мінская вобласць і раён.

А вось у Клецкім раёне з васьмі ўраджэнцаў пазнаку «Беларусь» не маюць толькі двое.

Такім чынам, пры пераправерцы па базе ўсіх беларускіх раёнаў колькасць памерлых ураджэнцаў Беларусі вырастае на сотні чалавек.

Па-другое, у базе перадусім ёсць народжаныя ў Беларусі грамадзяне Расіі (ці хаця б тыя, хто перад вайной пастаянна жыў у Расіі і быў зарэгістраваны там). Калі ж грамадзянін Беларусі паехаў на фронт з Беларусі, то яго сярод загінулых няма.

Напрыклад, у базе загінулых няма ніводнага чалавека, які супадае па даце нараджэння з забітым Іванам Усам, сынам былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Хоць у беларускіх базах ён даўно пазначаны як загінулы.

Няма і 22‑гадовага Віталя Чыбісава з Клецка, які завербаваўся адразу пасля дэмбелю. Яго пахавалі ў Маладзечне, таму ў базе расійскіх ЗАГсаў яго, натуральна, няма.

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС Іван Ламаносаў, які набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа, нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Слабада. Але па такім тапоніме няма ніводнага загінула.

Колькі такіх беларусаў не трапляла ў расійскія спісы, невядома. Але хутчэй за ўсё гаворка павінна ісці не пра дзясяткі, а сотні чалавек.

Па-трэцяе, у базе Rosstat Leaks адлюстроўваюцца не толькі тыя 450 100 чалавек, якіх аналітыкі лічаць загінулымі на вайне.

Апроч іх, даведкава паказваюцца каля 45 тысяч чалавек, якія памерлі непадалёку ад зоны вайсковых дзеянняў. Напрыклад, 75‑гадовая ўраджэнка Беларусі, прычынай смерці якой стала анкалогія. Адносіць яе да ахвяраў вайны не мае сэнсу (зрэшты, аналітыкі і не ўлічваюць яе як загінулую), але ў агульным пераліку тых «1643 беларусаў» яна таксама паказваецца.

Каментары38

  • Вы лучше скажите
    09.11.2026
    393 881 загінулага, SilentCrow гавораць пра 450 100 чалавек - как это согласуется с 30/40/50 тыс. беспощадно убитых россиян каждый МЕСЯЦ по украинским данным?

    [Зрэдагавана]
  • Это данные за 2025 год крайнее
    09.11.2026
    Посмотрите на статистику загальних втрат и всё сходится.
  • Ваша правда
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць