Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары
Статус «лідара» прапануецца перакідваць штогод — як гарачую бульбу.

Паплечнікі Сяргея Ціханоўскага падзяліліся з «Нашай Нівай» праектам стварэння прыдуманага ім «Аб'яднанага офіса дэмакратычных сіл Беларусі».
Як плануецца, у новым органе было б 14 дэлегатаў.
Сем з іх пастаянныя — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Валерый Цапкала, Сяргей Ціханоўскі.
Яшчэ сем прапануецца штогод нейкім чынам абіраць.
Галоўная ідэя ў тым, што цяперашні статус Святланы Ціханоўскай як лідаркі дэмакратычных сіл будзе штогод перадавацца камусьці іншаму.
Ціханоўскай прапануецца даць кіраваць «Аб'яднаным офісам» першы год, а пасля яе будуць чакаць «выбары».
Няясна, месца лідара зможа заняць толькі нехта з сямі пастаянных членаў ці на яго будуць прэтэндаваць і часовыя ўдзельнікі.
Падобная ідэя ўжо была ў беларускай апазіцыі ў другой палове 2000-х. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года лідарам дэмакратычных сіл быў адзіны кандыдат Аляксандр Мілінкевіч, але менш папулярныя кіраўнікі партый з гэтым мірыцца не жадалі. Яны прапаноўвалі калектыўнае кіраўніцтва, у якім статус лідара пастаянна пераходзіць з рук у рукі. У выніку на Кангрэсе дэмакратычных сіл у маі 2007 года Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы перайшлі на ратацыйнае сустаршынства, якое дзялілі паміж сабой Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч. Ідэя правалілася, ніхто з гэтых сустаршыняў нават не дайшоў да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
«Наша Ніва» звярнулася да Сяргея Ціханоўскага з дадатковымі пытаннямі наконт яго ініцыятывы. Ён вырашыў не адказваць на іх.
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
-
У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр
Каментары
btw ніхто сяргею не забараняе быць лідарам
Сярога, уладкуйся ужо на працу таксістам якім, ды не дуры патыліцу