Вайна3636

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну

На гэта можа пайсці месяц, два ці нават год, мяркуе ўкраінскі прэзідэнт.

Зруйнаваны будынак у выніку расійскага ўдару па Кіеве, фота: Dan Bashakov / AP

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну Расіі супраць Украіны — спыніць агонь на цяперашняй лініі сутыкнення і перайсці да перамоў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю DR Nyheder, піша «Украінская праўда».

«Найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну Расіі — утрымліваць пазіцыі і пераходзіць да перамоў. І тут вельмі важна, што мы прынялі рашэнне: спыняемся там, дзе знаходзімся, спыняем агонь і пераходзім да дыпламатычнага шляху. Гэта можа працягвацца месяц, два месяцы ці год. А можа, нават даўжэй, чым мы чакаем. Але мы завяршаем гарачую фазу вайны, і людзі перастаюць гінуць», — сказаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта, такі падыход дазволіць запаволіць тэмпы мабілізацыі і ажывіць працу эканомікі, пакуль будуць працягвацца перамовы.

Зяленскі прызнаў, што спыненне агню запатрабуе адказаў на шматлікія пытанні. У прыватнасці, адносна пазіцый бакоў, мандата маніторынгавай місіі, дэмілітарызацыі, удзелу еўрапейцаў і фінансавання аднаўлення краіны.

Разам з тым ён падкрэсліў, што патрабаванне кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна спачатку ўзгадніць усеабдымны план і толькі пасля гэтага спыніць баявыя дзеянні сведчыла б пра нежаданне спыняць вайну.

«Калі Пуцін не хоча спынення агню і кажа: «Не, я хачу доўгі план з рознымі пытаннямі — складанымі, далікатнымі і не вельмі. І потым, калі мы падпішам гэты доўгі план, мы спынім вайну», гэта проста азначае, што ён не хоча спыняць вайну», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Каментары36

  • Баец за кратамі
    10.11.2026
    Найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну, І вызваліць свайго грамадзяніна Міхала.
  • Суродзіч
    10.11.2026
    Ну, Пуцін як бы таксама назваў найхутчэйшы спосаб спыніць вайну. Фіны з'ездзілі ў Маскву ў 40-м, падпісалі дамову, не вылузваючыся. Чаму? Таму што аддаць частку тэрыторыі лепш, чым бачыць свае гарады зруйнаванымі. Ну, а тут, відаць, іншыя мэты. Таму ідзе стэндап пра Антарктыду і інш. бязглуздзіцу.
  • Ганьба канешне
    10.11.2026
    Суродзіч, так, мэты знiшчыць вашую расею, каб яна распалася

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць