Грамадства11

У Белавежскай пушчы знайшлі лімонна-жоўты грыб, які расце на мёртвых дрэвах

У Белавежскай пушчы выявілі тры новыя месцы, дзе расце адзін з самых рэдкіх грыбоў Еўропы — антрадыела лімонна-жоўтая (Antrodiella citrinella). Гэты незвычайны грыб знаходзіцца пад пагрозай знікнення і ўнесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу, піша Smartpress.by.

Антрадыелу лёгка не заўважыць на старым дрэве, бо яе памер складае ўсяго ад 1 да 7 сантыметраў. Грыб вылучаецца яркім лімонна-жоўтым колерам са светлай аблямоўкай па краях.

Часам антрадыела выглядае як жоўтая скарынка на драўніне, а часам утварае невялікія капялюшыкі. З ніжняга боку ў іх шмат драбнюткіх пораў.

Гэты грыб вельмі патрабавальны да ўмоў пражывання. Яму патрэбныя старыя лясы, дзе шмат паваленых і гнілых дрэў. Часцей за ўсё антрадыела расце на мёртвай драўніне іглічных парод. Прычым выбірае не любы ствол, а той, на якім ужо пасяліўся іншы грыб — трутавік аблямаваны.

Такія ўмовы сустракаюцца ўсё радзей, патлумачылі навукоўцы. Калі старыя дрэвы высякаюць, а паваленыя ствалы прыбіраюць з лесу, антрадыела губляе прыдатнае месца для жыцця.

У міжнародным Чырвоным спісе гэты від мае статус EN. Гэта азначае вельмі высокую рызыку знікнення ў дзікай прыродзе.

Антрадыела дапамагае навукоўцам вызначаць, наколькі добра захаваўся натуральны лес. Калі грыб тут расце, гэта сведчыць пра тое, што на гэтым участку ёсць старыя дрэвы, мёртвая драўніна і спрыяльныя ўмовы для рэдкіх відаў.

Выяўленне адразу трох новых месцаў росту спецыялісты нацыянальнага парку лічаць пацвярджэннем таго, што ў Белавежскай пушчы захаваліся такія лясныя ўчасткі.

Каб захаваць адзін рэдкі грыб, недастаткова проста абнесці яго плотам.

Каментары1

  • камсамольцы стоп
    16.11.2026
    прыбіраць паваленыя дрэвы і ламачча з лясоў, выскубаць траву ад апалага лісця, каб аж карані дрэваў агаляліся, падразаць галінкі - прыкмета безгаловага саўковага жадання прывесці ўсё ў парадак. Лепшае, што можна зрабіць з прыродай - не кранаць. Апады, гніенне, пажары - гэта натуральная прыродная рэч. І на кожным этапе ёсць нешта жывое, што расце на гэтым.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць