Грамадства11

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншых у яго трапіла ініцыятыва «Чорныя русы», пра нібыта існаванне якой стала вядома пасля нядаўняга інцыдэнту на мяжы Беларусі з Латвіяй. «Экстрэмісцкімі» абвешчаныя яе сайт, тэлеграм-канал, ютуб-канал, тыкток-акаўнт і лагатып.

Сімвал, які часта выкарыстоўваецца ў відэа «Чорных русаў»

Інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы адбыўся ў ноч з 5 на 6 кастрычніка. Узброеныя людзі з беларускага боку суправаджалі групу з 20 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, што перашкаджалі мігрантам прайсці. Пазней невядомыя самі перайшлі мяжу Латвіі, пашкодзілі размеркавальны электрашчыт, скралі камеры відэаназірання і вярнуліся на беларускую тэрыторыю.

Заява пра адказнасць за здарэнне з'явілася ў адным з Telegram-каналаў. На відэазапісе чалавек з закрытым тварам і змененым голасам, які назваўся Нёманам, сцвярджаў, што трое ўдзельнікаў «Чорных русаў» перасеклі мяжу ў Краслаўскім краі і ўступілі ў сутыкненне з латвійскімі вайскоўцамі. Паводле ягоных слоў, гэта была толькі праверка латвійскага боку, якую той не прайшоў. Прадстаўнік групоўкі таксама прыгразіў новымі дыверсіямі на іншых участках мяжы.

Аднак жа латвійскія спецслужбы і аналітыкі паставіліся да інфармацыі пра нібыта існаванне такой групоўкі скептычна. Дырэктар Цэнтра перадавога вопыту НАТА ў галіне стратэгічных камунікацый Яніс Сартс лічыць, што самастойнай групоўкі «Чорныя русы» насамрэч не існуе, а яе публічная дзейнасць з'яўляецца інфармацыйнай аперацыяй расійскіх і беларускіх спецслужбаў. На яго думку, такая структура дазваляе беларускім уладам адмаўляць сваю датычнасць да падзей на мяжы.

Акрамя фантомных «Чорных русаў», у «экстрэмісцкі» спіс гэтым разам дададзеныя: 

  • кнігі і выданні «Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.» Ігара Случака (Вільня, 2026), «Хлебные крошки. Сборник Тюремных стихов и текстов» Яўгена Рубашкі, «Сацыятэхніка: пачаткі» Міхаіла Волчака, «Евроремонт для Беларуси. Беседы с Графом Александром Прушинским»;
  • тэлеграм-канал Freedom BEL;
  • Threads-акаўнты thisminsk, tolyn_tolyanich, ihar_kliashuk, andrei_shlik і natalliamerynava9.

Каментары1

  • Алесь
    14.11.2026
    Пчолы супраць мёду

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны21

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны21

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць