Свет11

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў

Пара жыве ў Каліфорніі, дзе дзейнічае правіла: калі няма іншых дамоўленасцяў, сумесная маёмасць пары, як правіла, дзеліцца пароўну.

Джэнсэн і Лоры Хуанг з былым кіраўніком Apple і магчымым будучым кіраўніком Nvidia Цімам Кукам, фота Kevin Dietsch/Getty Images 

У скандале вакол сузаснавальніка Nvidia адзін рэкорд змяняецца іншым, і да іх можа дадацца яшчэ адзін — самы дарагі развод у свеце, піша Bild.

Былому генеральнаму дырэктару Джэнсэну Хуангу прыпісваюць некалькі раманаў, у тым ліку з меркаванай кітайскай шпіёнкай Эліс Хуанг. Пакуль невядома, ці падасць яго жонка Лоры Хуанг на развод, аднак зразумела, што патэнцыйна яна можа атрымаць усе яго грошы.

Пара жанатая ўжо 41 год. Яны пазнаёміліся падчас вучобы на факультэце электратэхнікі ў Універсітэце штата Арэгон. Іх дарослыя дзеці працуюць у Nvidia.

Пара жыве ў Каліфорніі, дзе дзейнічае правіла: калі няма іншых дамоўленасцяў, сумесная маёмасць пары, як правіла, дзеліцца пароўну.

У выпадку разводу сумы былі б астранамічнымі: паводле звестак Forbes, нягледзячы на падзенне акцый на гэтым тыдні, багацце Хуанга па-ранейшаму складае 143 мільярды даляраў.

Тэарэтычна Лоры магла б атрымаць больш за 70 мільярдаў даляраў. Гэта быў бы адзін з самых дарагіх падзелаў маёмасці ў гісторыі.

Аднак пакуль невядома, ці існуе паміж сужэнцамі шлюбны кантракт або іншыя фінансавыя дамоўленасці.

Цяперашні рэкорд — 76 мільярдаў даляраў

Цяпер рэкордным лічыцца развод сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса: паводле ацэнак, яго былая жонка Мелінда атрымала каля 76 мільярдаў даляраў.

У іншым падобным выпадку заснавальнік Amazon Джэф Безас у 2019 годзе перадаў сваёй былой жонцы Макензі Скот акцыі, кошт якіх на той момант складаў 38,3 мільярда даляраў, або 4% кампаніі.

З тых часоў Скот ахвяравала каля 26,4 мільярда даляраў больш чым 2700 арганізацыям. Асабліва актыўна яна падтрымлівае адукацыйныя ўстановы, жанчын, меншасці, барацьбу з беднасцю і абарону клімату.

Каментары1

  • Во дурак
    14.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць