Грамадства44

Латушка прапануе прызначыць спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі

Такі пасланнік, разважае Латушка, мог бы прадстаўляць беларусаў падчас перамоваў па вайне ва Украіне замест Лукашэнкі.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка прапануе прызначыць спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі.

«Ці з’яўляецца рэалістычным сцэнарыем удзел дэмакратычных сілаў у перамовах [па вайне ва Украіне]? Шчыра кажучы, каб гэтага дамагчыся, нам патрэбны моцны голас нашых партнёраў, і тут мы глядзім на нашых саюзнікаў — на ЕС, на Польшчу, на Вялікабрытанію, на Украіну і на ЗША. І таму мы распрацавалі 10 умоваў, якія павінен выканаць Лукашэнка, калі хоча сесці за гэты стол перамоваў. Мы прапануем прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕС па справах Беларусі, які меў бы моцны мандат, заснаваны на апошніх рашэннях ЕС, і, магчыма, прадстаўляў бы і нас падчас гэтых перамоваў», — заявіў палітык падчас Познаньскага эканамічнага кангрэса, паведамляе тэлеграм-канал Латушкі.

Падчас дыскусіі ён таксама разважаў пра сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце еўрапейскай бяспекі.

«Бяспека для Польшчы ці для ЕС — гэта дамовіцца з Лукашэнкам ці дэмакратычныя змены ў Беларусі? Безумоўна, дэмакратычныя змены ў Беларусі, таму што дамовіцца з Лукашэнкам спрабавалі ўжо пяць разоў. Гэта не прывяло да стратэгічных змен — адбыліся толькі касметычныя, і пазней мы мелі 2020 год. Гэта страшны год рэпрэсій, і гэты страшны год працягваецца ў 2026-м».

Павел Латушка таксама адзначыў, што Лукашэнка не можа быць гарантам бяспекі ў рэгіёне:

«Для ЕС, як і для Польшчы, важна, каб Беларусь была бяспечнай краінай, дэмакратычнай і свабоднай. Лукашэнка не гарантуе свабоды і бяспекі для Польшчы і для ЕС. Ён падпісаў столькі пагадненняў з Расіяй, што не вызваліцца ад гэтых абавязацельстваў. Ён падпісаў і ваенную дактрыну, і дамову аб гарантыях стратэгічнай бяспекі, якія цалкам абавязваюць яго выконваць усе загады, што ідуць з Крамля».

Каментары4

  • Сімулятар справаў і мадулятар зліваў
    14.11.2026
    Калі б той быў нямецкі бранетанкавы ці французкі дэсантны генерал.
    Інакш нафіг ён трэба?
  • Ё
    14.11.2026
    Вылучаю Зянона. Адзіны хто мае гістарычнае, маральнае і прафесійнае права прадстаўляць Беларусь у такіх перамовах.
  • Stary Litwin
    15.11.2026
    Латушка здаваўся разумным чалавекам, але вось ён і плямёрткуюць такое глупства. Каму цікавыя меркаванні некалькіх беларускіх эмігрантаў на важных перамовах? І Расіі, і Амерыцы, і Еўропе гэта нецікава, а Украіне — тым больш.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць