Свет55

SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА

Starship Ілана Маска ўпершыню вярнуўся на стартавую пляцоўку з дапамогай захопу механічнымі «рукамі»-маніпулятарамі. 

Фота: Josh Dinner / Space.com

Карабель Starship кампаніі Ілана Маска SpaceX пасля 22‑гадзіннага выпрабавальнага палёту па арбіце ўпершыню здзейсніў пасадку з дапамогай захопу маніпулятарамі на стартавай пляцоўцы, піша ВВС. 

Карабель быў падхоплены механічнымі «рукамі»-маніпулятарамі на стартавай вежы ў 16:16 паводле ўсходняга стандартнага часу ЗША (у 00:16 паводле мінскага часу).

Падчас трансляцыі пасадкі гучала песня Baby Come Back («Дзетка, вярніся») гурта Player.

«Гэта быў Святы Грааль касмічных палётаў. Мы злавілі Starship, і цяпер усё зменіцца», — сказаў прадстаўнік SpaceX Дэн Хуот.

Ракета вышынёй 124 метры паспяхова стартавала з касмадрома Starbase у Бока-Чыка (штат Тэхас) у пятніцу ў 22:45 паводле Грынвіча.

Як паведаміла кампанія SpaceX, падчас палёту карабель вывеў на арбіту 26 інтэрнэт-спадарожнікаў для папаўнення сістэмы Starlink.

Раней SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship падчас выпрабавальнага запуску.

Ніжнюю ступень планавалася злавіць з дапамогай механічных «рук» на стартавай вежы, якія многія параўноўвалі з палачкамі для ежы. Замест гэтага ступень накіравалі ў акіян, дзе яна і ўпала.

Гэта першая спроба цалкам вярнуць абедзве ступені ракеты Starship. Паводле задумы распрацоўшчыкаў, іх можна будзе выкарыстоўваць паўторна і такім чынам знізіць кошт запускаў.

Запуск трансляваўся ў прамым эфіры. Каментуючы адмову ад спробы злавіць ніжнюю ступень, прадстаўнік SpaceX сказаў: «Бяспека — гэта заўсёды прыярытэт нумар адзін. Калі мы выпрабоўваем тое, чаго раней не рабілі, для нас галоўнае — быць упэўненымі, што кожны манеўр можна выканаць бяспечна».

Падчас трох папярэдніх запускаў SpaceX удавалася злавіць ніжнюю ступень. Верхняя ступень дагэтуль заўсёды прыводнялася ў акіяне.

SpaceX даўно імкнецца стварыць ракету, цалкам прыдатную для паўторнага выкарыстання. У ракеты Falcon 9 можна паўторна выкарыстоўваць ніжнюю ступень. Гэтую ракету запускаюць больш за 100 разоў на год, і паўторнае выкарыстанне паскаральнікаў дазволіла значна скараціць выдаткі.

За скарачэннем выдаткаў уважліва сочаць акцыянеры SpaceX — сёлета кампанія стала публічнай, — а таксама NASA.

Поспехі Starship непасрэдна паўплываюць на планы NASA высадзіць чалавека на Месяц у 2028 годзе. Гэта вельмі амбіцыйны тэрмін.

Пры гэтым у SpaceX ёсць канкурэнт — кампанія Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса, якая таксама заключыла кантракт з NASA на распрацоўку апарата для пасадкі на Месяц.

NASA ставіць перад сабой такія амбіцыйныя тэрміны праз суперніцтва з Кітаем, які плануе высадзіць сваіх тайканаўтаў на Месяц у 2030 годзе, казаў кіраўнік агенцтва Джарэд Айзекман.

Каментары5

  • Muskrat
    15.11.2026
    Уже несколько раз сдвинулись планы по обещанной лунной миссии, но пока во главе НАСА свой человек, можно продавать разные трюки за успех.
  • Muskrat
    15.11.2026
    космические достижения и космические планы России, как это отменяет мошеничество и афёры Муска?
  • Цем урэменем,
    15.11.2026
    Muskrat, Мuskoвія даўно прылунілася. Толька малчат аб этам, іба эта савяршэнна тайная аперацыя, прызванная радзікальна ізмяніць баланс сіл на планеце.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць