Грамадства22

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года

Маставы пераход цераз чыгунку наўпрост звяжа Фрунзенскі і Цэнтральны раёны сталіцы ды дазволіць кіроўцам не аб’язджаць праз МКАД. Будоўля ўжо наблізілася да фіналу, аднак перад запускам руху канструкцыю яшчэ чакаюць складаныя выпрабаванні.

Эстакада злучыць вуліцы Калеснікава і Ціміразева і стане першым звяном трэцяга транспартнага кальца Мінска. Фота: «Мінск-Навіны»

Пра тое, на якім этапе знаходзіцца будаўніцтва, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Паводле слоў дырэктара генпадрадчыка — Мостабудаўнічага ўпраўлення (МБУ) № 2 «Мастабуда» Сяргея Рубчэні, агульная гатоўнасць аб’екта складае каля 95%, хаця яшчэ ў сярэдзіне лета яна не дасягала і паловы.

Даўжыня збудавання складае 381 метр. Яно налічвае 13 пралётаў, на якіх ужо змантажавалі ўсе 224 жалезабетонныя бэлькі. За выключэннем аднаго кароткага 18‑метровага пралёта, на астатніх выкарысталі бэлькі даўжынёй 33 метры і масай звыш 60 тон кожная. Апоры ўжо цалкам узведзеныя, бэлечныя перакрыцці выкладзеныя, а маставое палатно, якое будзе ўключаць выраўняльны пласт бетону і ахоўны пласт асфальтабетону, укладзенае больш чым напалову.

Фота: «Мінск-Навіны»

Зараз мостабудаўнікі працуюць на верхніх участках эстакады: кладуць асфальтабетонную сумесь і плітку, робяць гідраізаляцыю дарожнага палатна, мантажуюць парэнчавыя агароджы і асвятляльныя мачты. З 24 запраектаваных мачтаў засталося ўсталяваць пяць. На частцы пераходу ўжо ляжыць асфальт і нанесеная дарожная разметка.

Фота: «Мінск-Навіны»
Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле слоў Сяргея Рубчэні, да канца лістапада на аб’екце закончаць усе маналітныя работы, а затым — асфальтабетонныя. Аднак адразу пасля гэтага транспарт на эстакаду не пусцяць: спачатку неабходна атрымаць усе дакументы на дазвол, усталяваць спецыяльныя датчыкі і правесці выпрабаванні з выкарыстаннем шматтоннай тэхнікі. Гэтую праверку плануюць правесці ў першай палове снежня, каб адкрыць рух да канца 2026 года.

Фота: «Мінск-Навіны»

На будаўніцтве задзейнічана каля 120 чалавек, якія працуюць кругласутачна, без выхадных і святаў. У пікавыя дні колькасць работнікаў на пляцоўцы дасягала 160. Акрамя асноўнага мантажу, яны выконваюць увесь комплекс спадарожных работ, уключаючы аздабленне і афарбоўку канструкцый.

Фота: «Мінск-Навіны»

Падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі запатрабавала шмат часу праз вялікую колькасць інжынерных сетак, якія праходзілі ў межах забудовы і перасякаліся ў розных плоскасцях. Перад пачаткам узвядзення апор падрадчыку трэба было атрымаць дазволы ад эксплуатацыйных арганізацый, закупіць матэрыялы, выняць грунт, усталяваць новыя камунікацыі і зноў засыпаць іх. У выніку праект ахапіў як саму эстакаду, так і пераабсталяванне ліўневай каналізацыі, цеплатрасы, водазабеспячэння, кантактнай сеткі на чыгуначных рэйках і азеляненне прылеглай тэрыторыі.

Найбольш адказным этапам стаў пераход пуцеправода непасрэдна праз чыгунку. Як распавёў Сяргей Рубчэня, для працы днём і ноччу будаўнікам давалі «вокны» працягласцю ўсяго па дзве гадзіны, прычым гэтыя тэрміны рэгламентаваліся загадзя — за 70 дзён да пачатку мантажу.

Фота: «Мінск-Навіны»

Новыя з’езды і працяг трэцяга кальца

Адначасова з будаўніцтвам эстакады рэканструявалі прылеглую вулічна-дарожную сетку. На самім мосце прадугледжана па тры паласы для руху ў кожным кірунку. З боку вуліцы Ціміразева кіроўцы змогуць з’язджаць з пуцеправода і паварочваць як налева — у бок МКАД, так і направа — у цэнтр горада. З боку вуліцы Калеснікава аб’ём работ быў меншым: там з’езд падключылі да існай дарожнай сеткі і ўсталявалі святлафоры на найбліжэйшым скрыжаванні.

Гэтая эстакада стане першым злучальным звяном трэцяга транспартнага кальца Мінска і, як чакаецца, разгрузіць гарадскія вуліцы разам з МКАД. Наступным крокам павінна стаць будаўніцтва другога звяна кальца — яшчэ адной эстакады праз чыгунку, якая злучыць вуліцы Каржанеўскага і Чурлёніса. У МБУ № 2 «Мастабуда» ўжо заявілі, што гатовыя ўзяцца і за гэты аб’ект.

Каментары2

  • А
    15.11.2026
    па генплане ў тым калідоры павінен быть трамвай, пад які зарэзервіравана шмат месца па калеснікава, кунцаўшчыне і далей, але нягледзячы на ўзгорак чыгункі пабудавалі не танэль, а нейкую хіляцкую эстакаду, відавочна не здольную на 12+ тон з рэйкамі. Значыцца там лічаць, дзеля сувязі амаль паўМінску трамвай не патрэбны, бо гэта не метро и нават не падземнікі каб грошай папіліць, а калідор й пад будоўлю сербскую потым можна ўшчэміць і яшчэ больш вывесці ў дубаі, win-win ўсім акрамя звычайных беларусаў.
  • Ёсік
    15.11.2026
    Усё да нейкіх дат гоняць, а потым шчэ месяцы два поўзаюць тыя электрыкі з абцугамі дрот закручваюць на ліхтарных слупах. Як на тым прасьпекце Незалежнасьці - слупы замянілі, адрапартавалі, а хлопцы паўсюль працуюць па сёняшні дзень.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць