Грамадства1919

Мінабароны: Рэгіянальная групоўка войскаў гатовая да «абароны Саюзнай дзяржавы»

Рэгіянальная групоўка войскаў у выніку баявога зладжвання гатовая да абароны Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра абароны Андрэй Жук на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў Беларусі і Расіі з канца кастрычніка 2022 года на тэрыторыі Беларусі праводзіцца падрыхтоўка і зладжванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Сёлета яе асаблівасцю стала тое, што вайскоўцы абедзвюх краін займаліся па адзіных праграмах, былі задзейнічаныя адны і тыя ж інструктары як з боку Расіі, так і з боку Беларусі.

«Мэтавая ўстаноўка была на адзіночную падрыхтоўку. У першую чаргу — навучыць афіцэра і салдата дзеянням у розных відах бою. Падрыхтоўка ажыццяўлялася па такіх асноўных напрамках, як тактычная навучанасць, агнявая вывучка, уменне аказаць першую медыцынскую дапамогу, так званая тактычная медыцына, а таксама рабіўся ўпор на інжынерную падрыхтоўку», — растлумачыў намеснік міністра.

«Пасля таго, як мы пераканаліся, што нашы вайскоўцы гатовыя, мы прыступілі да зладжвання экіпажаў, разлікаў, узводаў, рот. На кожным этапе праводзілі досыць шмат комплексных заняткаў, баявых стрэльбаў, тактычных вучэнняў. На сёння можна канстатаваць, што рэгіянальная групоўка войскаў да абароны Саюзнай дзяржавы гатовая», — падкрэсліў Андрэй Жук.

Паводле яго слоў, у далейшым падрыхтоўка рэгіянальнай групоўкі будзе таксама ўдасканальвацца, у тым ліку на ўзроўні міжвідавых падраздзяленняў.

Па-ранейшаму пакуль няясна, ці сапраўды Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца ўступіць у вайну. Гэта можа быць і супольная з Масквой аперацыя адцягвання сілаў, каб прымусіць украінскае камандаванне трымаць значныя сілы на беларускай мяжы і тым самым максімальна аслабіць украінскую аперацыю на поўдні.

Лукашэнка — расійскім вайскоўцам: Агульную справу робім

Каментары19

  • Алесь
    06.01.2023
    Будзе наступ і верагодна на пачатку лютага калі глеба прамерзне і па ёй зможа ісці цяжкая тэхніка. Танкаў у рашкі болей, таму перамога можа быць і не за Ўкраінай
  • Апалагет
    06.01.2023
    Алесь, ты добра сфармуляваў думкі тых, з-за каго у нас нічога не атрымалася. Бо сам такі ж самы.
  • А
    06.01.2023
    Судя по их "лицам", они понимают что им уже надо готовиться к Нюрнбергу)))

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць