Культура1616

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Першае пасяджэнне рады па культуры пры Міністэрстве культуры прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы. Тэма пасяджэння — «Аб рэалізацыі кадравай палітыкі і падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы культуры», перадае БЕЛТА.

 «Сфера культуры адчувае неабходнасць у абнаўленні кадраў. Сурʼёзнае пытанне з рэзервам кадраў. Мы павінны працу выбудаваць на іншым узроўні, каб у выпадку неабходнасці была лаўка запасных — тых, хто зможа ў любы час прыйсці і далей прасоўваць ідэі ў сферы культуры і выконваць якасна свае прафесійныя абавязкі.

Гэта закон для кожнай сферы, і сфера культуры не зʼяўляецца тут нейкім выключэннем», — лічыць міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Паводле яго, менавіта таму мінкультуры сабрала «нашых самых аўтарытэтных супрацоўнікаў, работнікаў сферы культуры, вынеслі пытанне на абмеркаванне».

Маркевіч лічыць, што самае галоўнае — выпрацаваць тыя механізмы, якія дазволяць і ў кароткатэрміновай, і ў доўгатэрміновай перспектыве вырашаць праблемы ў кадравым забеспячэнні, якія паступова наспелі.

«У нас ёсць шэраг навучальных устаноў, якія паспяхова працуюць, ёсць Інстытут павышэння кваліфікацыі. Гэта значыць, вельмі шмат тых структур, якія закліканыя ў сваёй дзейнасці, выконваючы свае функцыі, вырашаць надзённыя праблемы. Наколькі гэта атрымліваецца — трэба сурʼёзна абмеркаваць і зрабіць высновы», — дапоўніў міністр, не ўдакладняючы, чаму ў Беларусі раптам востра стала кадравая праблема.

У савет па культуры пры Мінкульце ўваходзяць «заслужаныя дзеячы сферы культуры Беларусі, дэпутаты, работнікі выканкамаў, кіраўнікі ўстаноў культуры, грамадскіх абʼяднанняў».

Пасля пратэстаў 2020 года шмат творчых людзей пакінула краіну, многіх нелаяльных «вычысцілі» прымусова, некаторыя ўстановы, як, напрыклад, Купалаўскі тэатр, у кадравым сэнсе, былі практычна знішчаныя.

Каментары16

  • 40%
    28.03.2023
    Неужели некому водкой торговать ?
  • дзівакі
    28.03.2023
    Ну так. Звычайны чалавек за тыя капейкі працаваць не пойдзе. Ідэйны - такіх вы знішчылі, пасадзілі, выгналі з краіны. Таму і засталіся толькі татальныя бяздарнасці. Ды й тых няшмат.
  • Угу
    28.03.2023
    Все ваши кадры способны только на идеологическое сопровождение открытия магазинов, торгующих алкоголем.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць