Свет33

Сі Цзіньпін паабяцаў Макрону падтрымаць французскі мірны план па Украіне

На сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Пекіне старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што зацягванне канфлікту ва Украіне нанясе шкоду ўсім бакам. У сувязі з гэтым кіраўнік Кітая зноў заклікаў да спынення агню і заявіў, што Пекін гатовы падтрымаць любы мірны план Парыжа, які прывядзе да палітычнага ўрэгулявання канфлікту, паведамляе выданне South China Morning Post.

Эмануэль Макрон і Сі Цзіньпін

«Палітычнае ўрэгуляванне — адзіны правільны выхад. Што тычыцца Украіны, то Кітай ніколі не займаўся гэтым пытаннем з пазіцыі асабістых інтарэсаў, а заўсёды выступае за сумленнасць і справядлівасць», — сказаў Сі Цзіньпін.

На яго думку, зацікаўленыя бакі павінны ісці насустрач адзін аднаму і ствараць умовы для ўрэгулявання.

Эмануэль Макрон разам з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен 5 красавіка прыбыў з трохдзённым візітам у Кітай. Як раней пісала выданне Politico, адной з мэтаў візіту французскага лідара было дасягненне таго, каб Кітай пераглядзеў рашэнне аб супрацоўніцтве з Расіяй.

Аднак, як піша тое ж выданне, Макрону не ўдалося змяніць пазіцыю Кітая наконт Украіны і дамагчыся ад Сі асуджэння дзеянняў Расіі. У сумеснай заяве дзвюх краін абцякальна гаварылася аб падтрымцы Кітаем і Францыяй намаганняў па ўсталяванні міру ва Украіне на аснове міжнароднага права і Статута ААН.

Каментары3

  • Жвір
    07.04.2023
    Аснова міжнароднага права і статут аан, гэта павага да суверэнітэту краіны ў ейных міжнародна прызнаных межах. То бок, ня так і абцякальна, як падаецца...
  • Analtol Sovkou
    07.04.2023
    Макарон, беги, Путин звонит!
  • Макрон - спонсар фашызма
    07.04.2023
    Макрона трэба судзіць на адной лаве з вар’ятам пуціным

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет37

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць