Свет99

У Кітаі заявілі, што не падтрымліваюць ваенную агрэсію Расіі і не прызнаюць Крым расійскім

А заява пра «бязмежнае сяброўства» — проста рыторыка.

Фота: The Associated Press

Заява аб «бязмежнай дружбе» паміж Масквой і Пекінам не больш чым рытарычны прыём. Пра гэта заявіў пасол Кітая ў Еўрапейскім саюзе Фу Цун перад размовай з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, паведамляе The New York Times.

Па словах кітайскага дыппрадстаўніка, крытыкі няправільна інтэрпрэтуюць заяву лідараў дзвюх краін аб супрацоўніцтве. «[Дружба] без абмежаванняў» — гэта не што іншае, як рыторыка», — сказаў ён, каментуючы мінулагоднюю дэкларацыю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна.

Фу Цун таксама заявіў, што Пекін не выступае ў падтрымку ваеннай аперацыі ва Украіне, не прызнае Крым расійскім, як і тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад Расіі па выніках рэферэндумаў мінулай восені, і не аказвае вайсковую дапамогу Маскве.

Сумесная заява лідараў дзвюх краін, у якой гаварылася, што сяброўства паміж Расіяй і Кітаем «не мае меж», а ў супрацоўніцтве «няма забароненых зон», была падпісана пасля візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Кітай у пачатку лютага мінулага года. Тады ён прыбыў у Пекін на адкрыццё зімовай Алімпіяды, а таксама правёў перамовы з кіраўніком КНР.

У дакуменце, падпісаным пасля гэтай сустрэчы, таксама гаворыцца, што бакі, сур'ёзна занепакоеныя «выклікамі ў сферы міжнароднай бяспекі», выступаюць супраць пашырэння НАТА і заклікаюць адмовіцца ад падыходаў часоў халоднай вайны.

Каментары9

  • Mafkees
    05.04.2023
    Я отсюда даже слышу треск лопающихся пуканов в кремле. )
  • мясцовы2
    05.04.2023
    Выглядае як выключна сытуятыўная заява. Кітай мае шматкроць пацьвердзіць, што вызнае Крым Украінскай тэрыторыяй.
  • Алек. Ру
    05.04.2023
    Mafkees , не думаю. Ім цяпер ужо у́сë адно.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»32

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць