Грамадства1717

Васкрасенскі згадаў «круглы стол» у СІЗА КДБ: «Лукашэнку адкрыта хамілі»

Юрый Васкрасенскі ў інтэрв'ю Азаронку згадаў, як у 2020-м Лукашэнка прыходзіў на сустрэчу з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.

Сустрэча ў СІЗА КДБ, 11 кастрычніка 2020 года. Скрыншот відэа СТБ

Васкрасенскі тую сустрэчу назваў сталом перамоў. Але ў тым, што перамовы не адбыліся, абвінаваціў палітвязняў.

«І я глядзеў на гэтых 11 чалавек, якія там знаходзіліся (апроч прэзідэнта і яго суправаджаючых асоб) і проста дзівіўся іх нікчэмнасці, іх драбнаце. (…) Нейкія дурныя філасофскія тэмы падымалі, або нейкія драбнатраўчатыя пытанні спрабавалі рашыць, або адкрыта хамілі». 

Палітвязняў Васкрасенскі назваў «злобнымі людзішкамі», якія не ацанілі «гістарызм гэтага дня».

Сустрэча ў СІЗА КДБ, 11 кастрычніка 2020 года. Скрыншот відэа СТБ

Трэба згадаць, што ініцыятыва самога Васкрасенскага, калі ён, аказаўшыся на волі, стаў прапаноўваць палітвязням пісаць прашэнні аб памілаванні, вялікага поспеху не мела. Многія, нягледзячы на прашэнне, засталіся даседжваць свой тэрмін.

Сустрэча Лукашэнкі з вядомымі палітвязнямі ў СІЗА КДБ адбылася 11 кастрычніка 2020 года. На яе, апроч Васкрасенскага, прывялі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Васілевіча, адвакатаў Лілію Уласаву, Іллю Салея і Максіма Знака, паліттэхнолага Віталя Шклярава, Дзмітрыя Рабцэвіча (дырэктара мінскага офіса PandaDoc), топаў Белгазпрамбанка Сяргея Дабралёта і Кірыла Бадзея.

Пасля яе на волю выйшлі Васкрасенскі і Рабцэвіч.

@nashaniva Лукашэнка выпусціў крывавы закон #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #брест #армиябеларуси #лукашенко #всрб ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Каментары17

  • Сымон
    04.02.2024
    Круглая шасцёрка ня можа ўявіць сабе, што хтосці нават у палоне можа ня быць скотам і не баяцца выказваць сваё стаўленне да тэрарыста?
  • Egorka
    04.02.2024
    А также Луку и на МЗКТ на*уй послали.
    Вся страна на выпорах также послала.
    Это еще цветочки.
    Пора уже создать Беларускую республиканскую армию по аналогии с Ирландской.
  • Вася
    04.02.2024
    Кругом все п...ы, один я Д'Артаньян

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны16

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны16

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць