Свет22

Па справе аб тэракце ў «Крокусе» затрымалі яшчэ трох чалавек — гэта быў іх «Рэно»

Па справе аб тэракце ў канцэртным конкурсе Crocus City Hall у Падмаскоўі затрымалі яшчэ трох чалавек. Гэта браты Амінчон і Дзілавар Ісломавы і іх бацька Ісраіл, паведамляе ТАСС.

Як паведамляе тэлеграм-канал 112, напярэдадні ўсіх траіх выклікалі на допыт у СК, а потым затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да тэракту.

Цяпер двое братоў знаходзяцца ў статусе абвінавачаных па артыкуле аб тэракце, іх бацька — у статусе падазраванага. Усім тром абралі меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту да 22 траўня. Прынамсі Амінчон Ісломаў, як сцвярджаецца, у судзе віны не прызнаў.

Дзілавар Ісломаў быў апошнім уладальнікам машыны, якую выкарыстоўвалі пры нападзе на «Крокус». Сцвярджаецца, што ён прадаў яе за тыдзень да тэракту.

Паводле звестак, якія агучваліся ў судзе, арыштаваныя — ураджэнцы Таджыкістана. Абодва браты працуюць таксістамі. 25-гадовы Дзілавар Ісломаў мае расійскае грамадзянства, а 33-гадовы Амінчон Ісломаў — бацька семярых дзяцей ад двух шлюбаў. Іх 62-гадовы бацька жыве ў Цверы на падставе расійскага ДНЖ, афіцыйна нідзе не працуе.

Справы чатырох іншых затрыманых суд разглядаў учора, на пасяджэнне іх прывезлі пасля брутальных катаванняў. 

@nashaniva Ответ пользователю @MariyaMixaylovskaya «Яна была класнай мамай і класнай дачкой». Што стала вядома пра беларуску, якая загінула ў Крокусе #крокус #крокусситихолл #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #белорусы #брест ♬ Very Sad - Enchan

Каментары2

  • Значит там заказчики
    25.03.2024
    Эти таксисты неоднократно двигались в сторону кремля.
  • Woodoo Cult
    26.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»33

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць