Грамадства1515

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»

Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што патэлефануе Пуціну і паведаміць свае падазрэнні наконт куратараў тэракту ў «Крокусе». «У нас ёсць падазрэнні на некаторых», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным 23 лістапада 2023 года. Фота: Valery Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Хто гэтыя куратары, Лукашэнка ўдакладняць не стаў. Невядома, што ён яшчэ можа дадаць, бо самі расіяне сёння агучылі вялізарны пералік падазраваных.

Акрамя таго, Лукашэнка адказаў на папрокі да Пуціна, што той 19 гадзін не знаходзіў словаў, каб звярнуцца да расіян з нагоды тэракта.

Аказалася, па словах Лукашэнкі, Пуцін не мог запісаць зварот, бо не было магчымасці — разам з Лукашэнкам яны ўвесь час абмяркоўвалі падзеі і ход аперацыі.

«Пачалі Пуціна гэтыя збеглыя (іх і нашы) папракаць: «вось ён, нешта адбылося, а ён маўчыць, не гаворыць, не звяртаецца і іншае». Ды мы суткі не спалі разам з Пуціным! Што яны ведаюць пра гэта? Пастаяннае было ўзаемадзеянне. Калі трэба было сказаць, ён выйшаў і сказаў», — устаў на абарону Пуціна Лукашэнка.

@nashanivanews У Беларусі арыштоўваюць людзей за каментарыі пра напад на маскоўскі «Крокус» #крокус #щучин #чпбеларусь #новости #крокусситихол #крокуссити #милициябеларуси #нашаніва #беларусьновости ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары15

  • Axel Justas
    26.03.2024
    "А я вам пакажу адкуда гатовілася нападзеніе..." Стыдоба, але вусаты нават не здагадваецца.
  • Ласелот
    26.03.2024
    Это чем они там занимались, что не спали всю ночь вдвоём???!!??
  • Сматрашчы
    26.03.2024
    "А я сичас вам пакажу, аткуда на "Крокус" гатовилась нападзение".
    Мацёры чэлавечышчэ!

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»23

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць