Грамадства33

Лукашэнка сабраўся ў Пакістан

Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада наведае Пакістан, паведамляе reformby.org са спасылкай на пакістанскія СМІ.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo Peter Dejong

Мэта візіту — умацаванне двухбаковых адносін і пошук новых напрамкаў супрацоўніцтва ў розных галінах паміж дзвюма краінамі.

Падчас візіту будзе падпісана Дарожная карта гандлю паміж Пакістанам і Беларуссю.

Падчас знаходжання ў Пакістане Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Асіфам Алі Зардары, прэм’ер-міністрам Шэбазам Шарыфам і ваенным кіраўніцтвам краіны.

Бакі будуць абмяркоўваць пашырэнне супрацоўніцтва ў сучасных сельскагаспадарчых тэхналогіях і абсталяванні, узмацненне гандлёвых сувязяў, павышэнне двухбаковага гандлю, а таксама пытанні бяспекі і абароны. Пакістан выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці трактароў, падкрэсліваючы экспертызу Беларусі ў сельскагаспадарчай тэхніцы.

Чакаецца падпісанне некалькіх пагадненняў паміж дзвюма краінамі.

Каментары3

  • Ёсік
    17.11.2024
    Нікому не справаздачыцца, дзе ж тутака адпусьціш фатэль з ужо чорных пальцаў. Пох, што народ у большасьці жабракі, заробак у 3 тысячы пры такіх коштах ужо не лічыцца вялікім, асабліва не пашыкуеш. Валацуга.
  • ●
    17.11.2024
    Мальбрук ў паход сабраўся )
  • Gate
    18.11.2024
    Адзін міжнародны тэрарыст ўжо склеіў ласты ў Пакістане.

Цяпер чытаюць

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай8

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай8

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць