Культура

BEROC і BISEB адкрываюць набор у Школу па эканоміцы для старшакласнікаў

Курс 2025 года, які праводзіцца ў рамках праграмы Business Economics Start, пазнаёміць вучняў старшых класаў з асноўнымі эканамічнымі канцэпцыямі, піша «Будзьма».

Мэта курса — дапамагчы падрыхтавацца да паступлення ў профільныя ВНУ, а таксама навучыцца прымаць граматныя эканамічныя рашэнні, зберагаць і інвеставаць.

Што ў праграме?

Вы даведаецеся:

  • Як сучасныя тэхналогіі ўздзейнічаюць на паводзіны пакупніка;
  • Як эканоміка і рынкавыя сілы стымулююць інавацыі;
  • Як працэсы глабалізацыі і рэгіяналізацыі фармуюць новыя магчымасці і выклікі для спажыўцоў і вытворцаў;
  • Якія існуюць інструменты для зберажэнняў і інвестыцый і як правільна імі скарыстацца.

Як падаць заяўку?

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца вучні старэйшых класаў не маладзейшыя за 16 гадоў.

Дэдлайн падачы заяўкі — 16 лютага.

Заняткі пачнуцца 17 лютага афлайн у Вільні і будуць праводзіцца двойчы на тыдзень анлайн па вечарах. Такім чынам, да ўдзелу могуць далучыцца школьнікі з любой кропкі свету.

Падрабязнасці і рэгістрацыю шукайце па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму50

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць